Сінхроннае плаванне

Група ў сінхронным плаванні (падтрымка)

Сінхроннае плаванне, мастацкае плаванне, фігурнае плаванне — практыкаванні (комплексы рухаў) у вадзе (часткова на сушы) з элементамі харэаграфіі, акрабатыкі і гімнастычных камбінацый; від воднага спорту.

Выконваецца сола, дуэтамі або групай. У спаборніцтвы ўключаюцца тэхнічныя і адвольная (пры музычным суправаджэнні) праграмы.

Выкананне фігур на вадзе ўзнікла ў 1920—30-я гады ў Еўропе, ЗША, Канадзе і інш. У 1952 створаны Камітэт сінхроннага плавання пры Міжнароднай федэрацыі плавання. Міжнародныя спаборніцтвы праводзяцца з 1958. Першы чэмпіянат свету праведзены ў 1973 (Бялград), Еўропы — у 1977 (Несшэ, Швецыя), у праграме Алімпійскіх гульняў з 1984 (Лос-Анджэлес).

Сінхроннае плаванне — адзін з самых вытанчаных і элегантных відаў спорту. Найбольш развіта ў Расіі, Японіі, Канадзе, Францыі, ЗША і інш.

Літаратура

Спасылкі