Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Тур (фр.: Tours, лац.: Turones, Caesarodunum Turonum, Augusta Turonum) — горад у Францыі на рацэ Луара. Адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Эндр і Луара, галоўны горад гістарычнай вобласці Турэнь.
Насельніцтва: 142 тыс. чал. (горад); 298 тыс. (з прыгарадамі, 2006).
Цэнтр вінаробства. Транспартны вузел, прамысловы цэнтр.
У старажытнасці — паселішча кельцкага племя туронаў. Пасля захопу рымлянамі меў назву Цэзарадунум. 3 IV стагоддзя атрымаў сучасную назву. У 473 годзе захоплены вестготамі, у 507 годзе — франкамі.
Падчас Франка-прускай вайны 1870—1871 гадоў з 11 верасня да 10 снежня 1870 года ў Туры размяшчалася стаўка урада нацыянальнай абароны (Парыж тады быў акупаваны прускімі войскамі). Падчас Другой сусветнай вайны горад быў моцна разбураны.