Уварванне Ірака ў Кувейт

Іракскае ўварванне ў Кувейт
Асноўны канфлікт: Вайна ў Персідскім заліве
Дата 24 жніўня 1990
Месца Кувейт
Вынік

перамога Ірака

Праціўнікі
Ірак Ірак Кувейт Кувейт
Камандуючыя
Ірак Садам Хусейн

Ірак Алі Хасан аль-Маджыд
Ірак Азіз Саліх ан-Нума

Кувейт Джабер III
Сілы бакоў
88 000—120 000 вайскоўцаў 48 000—65 500 сілавікоў
Страты
295 забітых 4200 забітых

Уварванне Ірака ў Кувейт — ваенная аперацыя іракскай арміі, якая адзначыла пачатак вайны ў Персідскім заліве. Ірак падаваў гэта як «аказанне дапамогі народу, які паўстаў супраць рэжыму», і вяртанне «спрадвечна іракскіх зямель, адабраных брытанскімі каланізатарамі.

Прадмовы

Пасля заканчэння вайны з Іранам Ірак перажываў цяжкі эканамічны крызіс. Каб хоць як палепшыць фінансавы стан краіны, урад Садама Хусейна запатрабаваў ад сусудняга Кувейта кампенсацыі «страт» у 2,4 млрд. долараў за незаконную здабычу нафты з радовішча Румайла; спісання запазычанасці па пазыках, атрыманых ад Кувейта падчас ірана-іракскай вайны (17 млрд. дол.); саступкі або здачы ў арэнду астравоў Варба і Бубіян. Вядома, патрабаванні былі адхілены. Тым часам у самім Іраку вылучылі тэорыю, што Кувейт з’яўляецца штучнай дзяржавай, якая заснаваная брытанскімі каланізатарамі на тэрыторыі iракскага ўзбярэжжа. У Багдадзе пачалі падрыхтоўку да ўварвання, мяркуючы, што цяпер, таксама як і ў час вайны з Іранам, ЗША падтрымаюць іх альбо зоймуць нейтральную пазіцыю.

Ход аперацыі

У ноч з 1 на 2 жніўня 1990 года 120-тысячная іракская армія пры 350 танках уварвалася ў Кувейт і за суткі ажыццявіла захоп усёй яе тэрыторыі. Кувейцкі войскі, якія не перавышалі 20 тыс. чалавек, аказалі жорсткі супраціў. Шмат хто з салдат у гэты дзень святкавалі 1411-ы Ісламскі Новы год у коле сям’і, таму толькі ў 10 гадзін вечара таго ж дня 35-ю брыгаду арміі Кувейта ўдалося перавесці ў рэжым гатоўнасці.

Тым часам пасля васьмі гадзін збораў улады Кувейта адправілі абараняць сталіцу 36 танкаў «Чыфтэн», пры падтрымцы некалькіх дзясяткаў самаходных гармат і бронетранспарцёраў. Першым уступіла ў бой 35-я танкавая брыгада кувейцкіх узброеных сіл пры падтрымцы роты БМП-2 і 155 міліметровых гармат заняло пазіцыю на скрыжаванні шашы №70 і дарогі №6. У 04:30 раніцы кувейтцы сутыкнуліся з войскамі з іракскай рэспубліканскай гвардыі, якая ўжо дасягнула Аль-Джахры. Іракская 17-я браняваная брыгада Хамурапі хутка, але не выконваючы ніякіх мер бяспекі рухалася па кальцавой развязцы з шасцю з’ездамі, не чакаючы супраціву. Іракскія камандзіры нават не далі загад салдатам высадзіцца з грузавікоў.

У першай атацы абаронцы, падлучыўшы да баёў паліцыю, нават атрымалі некаторую перавагу, але неўзабаве іракцы пачалі іх адціскаць. Да зыходу дня практычна ўся тэрыторыя Кувейта апынулася пад кантролем іракскіх войскаў, хоць асобныя сілы вялі супраціў да 4-га чысла. З 950 нафтавых свідравін у Кувейце іракцы падпалілі каля 600, імі былі пашкоджаны нафтаправоды, помпавыя станцыі, нафтавыя тэрміналы, усе асноўныя нафтаперапрацоўчыя комплексы.

Наступствы

На акупаванай тэрыторыі была створана марыянетасная дзяржава Рэспубліка Кувейт. У гэты час дзеючы рэжым збег у Саудаўскую Аравію, дзе ўтварыў урад у выгнанні.

Акупацыя Кувейта была з асуджэннем была ўспрынята ва ўсім свеце. 2 жніўня Савет Бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю № 660, у якой асудзіў іракскае ўварванне і запатрабаваў «неадкладна і без усялякіх папярэдніх умоў» вывесці ўсе іракскія войскі з Кувейта. Савет Бяспекі ААН заклікаў бакі распачаць «неадкладныя, інтэнсіўныя перамовы».

Аднак афіцыйны Багдад адмовіўся весці якія-небудзь перамовы і праз некаторы час кааліцыя на чале ЗША пачынаюць баявыя дзеянні супраць Ірака.

Зноскі

  1. "1990: Iraq invades Kuwait". BBC On This Day. BBC. 1990-08-02. Праверана 2010-04-20.
  2. Johns, Dave. 1990 The Invasion of Kuwait. Frontline/World. Public Broadcasting Service (24 студзеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2013. Праверана 20 красавіка 2010.
  3. а б [https://turbo.gazeta.ru/science/2020/08/02_a_13174699.shtml «Не мог молчать»: как Саддам напал на Кувейт 30 лет назад началась война в Персидском заливе] // Газета.RU, Дмитрий Окунев, 2 августа 2020
  4. а б Iraqi Invasion of Kuwait; 1990(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014. Праверана 17 лютага 2014.
  5. Образцово-показательное уничтожение Ирака // Военное обозрение, 2 мая 2017
  6. ВОЙНА В ПЕРСИДСКОМ ЗАЛИВЕ(недаступная спасылка)
  7. Война в Персидском заливе
  8. Friedman, Alan. Spider's Web: The Secret History of How the White House Illegally Armed Iraq, Bantam Books, 1993.
  9. а б День, который изменил мир. 30 лет назад Ирак вторгся в Кувейт
  10. а б Вторжение Ирака в Кувейт (1990) // РИА Новости, 2 августа 2020
  11. Michael S. Casey. The History of Kuwait. Westport, CT: Greenwood Press. 2007. p. 93.

Спасылкі