Улад IV Манах

Улад IV Манах
рум.: Vlad al IV-lea Călugărul
Гаспадар Валахіі
1481 — 1481
Папярэднік Басараб IV Цэпелюш
Пераемнік Басараб IV Цэпелюш
Гаспадар Валахіі
1482 — 1495
Папярэднік Басараб IV Цэпелюш
Пераемнік Раду IV Вялікі

Нараджэнне каля 1425
Смерць 1495(1495)
Род Басараб-Дракулешці
Бацька Vlad II Dracul
Маці Catuna|Criejna?[d]
Дзеці Раду IV Вялікі і Vlad cel Tânăr
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць манах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Улад IV Манах (рум.: Vlad Călugărul) (каля 14251495) — гаспадар Валахіі з дынастыі Басараб-Дракулешці (1481, 14821495). Сын валашскага гаспадара Улада ІІ Дракула і малодшы брат Улада ІІІ Цэпеша.

Біяграфія

У верасні 1481 г. Улад Манах быў пасаджаны на валашскі прастол малдаўскім гаспадаром Стэфанам Вялікім, які выгнаў ранейшага валашскага гаспадара Басараба IV Цэпелюша, стаўленіка Турцыі. У лістападзе 1481 г. Басараб IV Цэпелюш змог вярнуць сабе гаспадарскі прастол, выгнаўшы свайго суперніка Улада Манаха.

У красавіку 1482 г. валашскі гаспадар Басараб IV Цэпелюш быў забіты сваімі баярамі. Пры падтрымцы Турцыі Улад Манах у другі раз заняў валашскі гаспадарскі прастол. Цалкам падпарадкаваў сваю палітыку інтарэсам Порты. У яго кіраванне турэцкі султан Баязід II Святы ўзаконіў за сабой права зацвярджэнні валашскага гаспадара. Для гаспадара стала правілам суправаджаць асманскія войскі падчас іх ваенных паходаў. Улад Манах павінен быў удзельнічаць са сваімі атрадамі і ў паходах супраць Малдаўскага княства.

Яго сынамі былі валашскія гаспадары Раду IV Вялікі (1495—1508) і Улад Тынэр (Малады) (1510—1512).

Зноскі

Спасылкі