Уільям Морыс | |
---|---|
англ.: William Morris | |
| |
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1834 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 3 кастрычніка 1896 (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Жонка | Jane Morris |
Род дзейнасці | архітэктар, паэт, дызайнер, графічны дызайнер, мастак, пісьменнік навуковай фантастыкі, палітык, ілюстратар |
Жанр | дэкаратыўна-прыкладное мастацтва[d] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | прэрафаэлітызм |
Партыя | |
Сайт | williammorrissociety.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уільям МОРЫС (William Morris; 24 сакавіка 1834, Уолтэмстоу — 3 кастрычніка 1896,Лондан) — англійскі мастак, пісьменнік, тэарэтык мастацтва, грамадскі дзеяч.
Вучыўся ў Оксфардскім універсітэце (1853—56). 3 1856 працаваў у архітэктурнай майстэрні Дж. Э. Стрыта ў Лондане. У 1857—62 займаўся жывапісам.
3 1860-х г. пад уплывам ідэй прэрафаэлітаў, І. Карлейля і Дж. Рэскіна выступаў з рамантычнай крытыкай буржуазнага ладу, машыннай вытворчасці проціпастаўляў народныя рамёствы, традыцыі ручной працы і індывідуальную мастацкую творчасць, у якіх бачыў сродак эстэтычнага выхавання і пераўвасаблення грамадства. У 1861—62 заснаваў (з П. Маршалам і Ч. Фолкнерам) мастацка-прамысловую кампанію (саматужныя майстэрні дэкаратыўнай размалёўкі, мэблі, тканін, металічных вырабаў, вітражоў, шпалер, вышывак і інш.), у 1890—91 — Келмскоцкае выдавецтва. Вырабы яго майстэрняў, афармленне інтэр'ераў і кніг вызначаліся рысамі дэкаратыўных стылізацый у духу сярэдневяковага мастацтва. Творчасць У. Морыса папярэднічала ўзнікненню стылю мадэрн і заклала асновы мастацкага канструявання.
Імкненне да сярэдневяковых матываў і рамантычнай стылізацыі вобразаў уласціва і для яго літаратурнай творчасці: паэмы «Абарона Гінеўры» (1858), «Зямны рай» (ч. 1—3, 1868—70), аповесці «Сон пра Джона Бола» (1888). Аўтар сацыяльна-ўтапічнага рамана «Звесткі ніадкуль, або Эпоха шчасця» (1891).