Сан-Паўлу | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | São Paulo Futebol Clube | |||
Заснаваны | 25 студзеня 1930 | |||
Горад | Сан-Паўлу, Бразілія | |||
Стадыён |
Марумбі Умяшчальнасць: 67 052 |
|||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Серыя A | |||
2022 | 9 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Сан-Паўлу» (парт.: São Paulo Futebol Clube) — бразільскі футбольны клуб з горада Сан-Паўлу. Шасціразовы чэмпіён Бразіліі. Трохразовы ўладальнік Кубка Лібертадорэс. «Сан-Паўлу» з’яўляецца адным з самы паспяховых клубаў у бразільскім футболе. Клуб гуляе ў чэмпіянаце штата Сан-Паўлу і ў Серыі А чэмпіянату Бразіліі, а таксама ўваходзіць у спіс клубаў, якія ніколі не выляталі з вышэйшага дывізіёна чэмпіянату Бразіліі.
Найбольш паспяховымі для клуба лічацца 1990-я гады, калі пад кіраўніцтвам трэнера Тэле Сантана «Сан-Паўлу» атрымаў перамогу ў трох розыгрышах чэмпіянату штата і аднойчы ў Серыі А, а таксама ў шэрагу міжнародных спаборніцтваў. Перамогі ў двух Кубках Лібертадорэс у 1992 і 1993 гадах якраз прыпадаюць на гэты час. Даволі паспяховымі з’яўляюцца і 2000-я гады, калі клуб тройчы запар стаў чэмпіёнам краіны і аднойчы стаў уладальнікам Кубка Лібертадорэс.
«Сан-Паўлу» з’яўляецца трэцім клубам паводле колькасці прыхільнікаў, маючы на сваім раунку больш за 17 мільёнаў прыхільнікаў. Традыцыйнамі для хатніх матчаў клуба з’яўляюцца белая кашуля з двума гарызантальнымі палосамі, адна з якіх чырвоная, а іншая чорная, белыя шорты і шкарпэткі. Хатнім стадыёнам з’яўляецца пляцоўка «Марумбі», якая здольная змясціць 67 052 чалавек.
Станам на люты 2024 года.
|
|