ФК Элас Верона

Элас Верона
Поўная назва Hellas Verona Football Club
Мянушкі «жоўта-сінія» (італ.: Gialloblù)
«мастыфы» (італ.: Mastini)
«скалігеры» (італ.: Scaligeri)
Заснаваны 1903 і 1991
Горад Верона, Італія
Стадыён Маркантоніа Бентэгодзі
Умяшчальнасць: 39 211
Прэзідэнт Маўрыцыа Зеці
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя A
2022/23 18 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Элас Верона» ці проста «Верона» — прафесійны італьянскі футбольны клуб з горада Верона. Заснаваны ў 1903 годзе. Чэмпіён Італіі сезона 1984/1985. Асноўныя колеры клуба — жоўты і сіні.

Прынцыповыя сапернікі

«К’ева» з’яўляецца прынцыповым сапернікам для «Вероны», бо клубы з аднаго горада Верона. Іх саперніцтва называецца «Веронскае дэрбі».

Іншым прынцыповым сапернікам з’яўляецца «Ювентус».

Назвы клуба

  • 1903—1915 — Hellas
  • 1919—1928 — Hellas Verona
  • 1928—1959 — Associazione Calcio Verona
  • 1959—1991 — Associazione Calcio Hellas Verona
  • 1991—1995 — Verona Football Club
  • з 1995 — Hellas Verona Football Club

Дасягненні

Чэмпіянат Італіі (Серыя A)
  • Чэмпіён (1): 1984/85
Кубак Італіі
  • Фіналіст (3): 1975/76, 1982/83, 1983/84
Серыя B
  • Чэмпіён (3): 1956/57, 1981/82, 1998/99

Стадыён

«Элас Верона» праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне Маркантоніа Бентэгодзі (італ.: Marcantonio Bentegodi), размешчаным па адрасе Piazzale Olimpia — 37138 — Verona. Стадыён пабудаваны ў 1963 годзе. Мае натуральны газон памерам 105 м × 68 м, умяшчае 39 211 гледачоў.

Склад

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Італія Бр Ларэнца Манціпа 1996
6 Францыя ПА Рэда Белах’ян 2004
7 Нідэрланды Нап Элаіс Таўшан 2001
8 Сербія ПА Дарка Лазавіч (капітан) 1990
9 Францыя Нап Тама Анры 1994
10 Сербія Нап Стэфан Мітравіч 2002
11 Польшча Нап Караль Свідэрскі 1997
13 Аргенціна Нап Хуан Мануэль Крус 1999
16 Італія Бр Мація К’еза 2000
17 Нідэрланды Нап Ціджані Нослін 1999
18 Францыя Аб Фаб’ен Сантонз 1996
19 Партугалія Аб Рубен Вінагры 1999
21 Партугалія ПА Дані Сілва 2000
Паз. Імя Нар.
22 Італія Бр Алесандра Берардзі 1991
23 Італія Аб Джанджакома Маньяні 1995
25 Германія ПА Суат Сердар 1997
27 Польшча Аб Павел Давідовіч 1995
31 Славакія ПА Томаш Суслаў 2002
32 Калумбія Аб Хуан Давід Кабаль 2001
33 Славакія ПА Ондрэй Дуда 1994
34 Італія Бр Сімонэ Перылі 1995
38 Камерун ПА Джэксан Чачуа 2001
42 Італія Аб Дыега Капола 2003
90 Італія ПА Майкл Фаларунша 1998
99 Італія Нап Федэрыка Банацолі 1997