Федерыка Мунцэнь-і-Манэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
катал.: Federica Montseny i Mañé | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хасэ Томас-і-Піера (катал.: José Tomás y Piera) | ||||||
Пераемнік | Хесус Эрнандэс Томас (катал.: Jesús Hernández Tomás) (ахова здароўя) Хайме Айгадэ-і-Міро (катал.: Jaime Aiguadé y Miró) (сацыяльная палітыка) |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 лютага 1905
|
||||||
Смерць |
14 студзеня 1994 (88 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | ісп.: Federica Montseny Mañé | ||||||
Бацька | Joan Montseny | ||||||
Маці | Teresa Mañé | ||||||
Муж | Germinal Esgleas Jaume | ||||||
Дзеці |
Vida Esgleas Montseny (1933) Germinal Esgleas Montseny(1938) Blanca Esgleas Montseny (1942) |
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Дзейнасць | анархіст | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | паэзія і эсэ | ||||||
Прыналежнасць | Другая Іспанская Рэспубліка[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Федэрыка Мунцень-і-Манэ (катал.: Federica Montseny i Mañé; нар. 12 лютага 1905 г, Мадрыд, Іспанія — пам. 14 студзеня 1994 года, Тулуза, Францыя) — іспанская анархістка(прасоўвала ідэі анарха-фемінізму і анарха-натурызму), пісьменнік (у тым ліку паэт, празаік, эсэіст і дзіцячы пісьменнік) і міністр аховы здароўя падчас сацыяльнай рэвалюцыі (першая жанчына-міністр у Іспаніі), якая адбылася ў Іспаніі паралельна з грамадзянскай вайной.
Вывучала філасофію ў Універсітэце Барселоны. У 1930 годзе сустрэлася з анархістам Germinal Esgleas Jaume, які быў яе мужам да сваёй смерці ў 1981 годзе ў Тулузе. У пары было трое дзяцей.
Мунцень ўдастоена месцы ў кампазіцыі «Паверх спадчыны».
Мунцень нарадзілася ў Мадрыдзе 12 лютага 1905. Яе бацькі былі сурэдактар часопісу анархістаў «La Revista Blanca» (1898-1905). Федэрыка Мунцень была, па яе ўласных словах, дачкой сямейства старых анархістаў; яе бацька быў антыаўтарытарны пісьменнік і прапагандыст Жуан Мунцень, і маці Teresa Mañé i Miravet была анархісцкай актывісткай. У 1912 годзе яе сям'я вярнулася ў Каталонію, дзе пазней яны заснавалі выдавецтва. Федэрыка далучылася да анархісцкага прафсаюзу НКП (Confederación Nacional del Trabajo) і пісала артыкулы для анархісцкіх часопісаў, такіх як «Solidaridad Obrera», «Tierra y Libertad» і «Nueva Senda». У 1927 годзе яна далучылася да Федэрацыі анархістаў Іберыі(FAI).
Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі Федэрыка падтрымала рэспубліканскі ўрад. Яна адпрэчыла гвалт на рэспубліканскай тэрыторыі, і ў лістападзе 1936 Францыска Ларга Кабальера прызначыў яе на пасаду міністра аховы здароўя. Пры гэтым яна стала першай жанчынай-членам кабінета міністраў у гісторыі Іспаніі і адной з першых жанчын-міністраў у Заходняй Еўропе, і ў якасці міністра яна была накіравана на трансфармацыю грамадскага здароўя для задавальнення патрэбаў бедных слаёў насельніцтва і працоўнага класа. З гэтай мэтай яна падтрымлівае дэцэнтралізаваныя хуткія прафілактычныя праграмы ў галіне аховы здароўя, што мабілізуе ўвесь працоўны клас для ваенных патрэб.
Улічваючы лібертарыянскія традыцыі яе сям'і, рашэнне ўвайсці ва ўрад Народнага фронту было асабліва цяжкім, хоць ўваходжанне ва ўрад і заахвочвалася анарха-сындзікалісткай НКТ як супрацоўніцтва з урадам у мэтах выступу адзіным фронтам супраць фашысцкай пагрозы, якая зыходзіла ад паўстанцкіх войскаў Франсіска Франка.
Яна пераехала ў Францыю ў 1939 годзе, дзе напісала шмат кніг, якія па большай частцы не датычыліся палітыкі. Памерла 14 лютага 1994 ў Тулузе і пахавана на мясцовых могілках Cementiri de Rapas.