Фларыда | |||||
---|---|---|---|---|---|
англ.: State of Florida | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | Old Folks at Home і Florida, Where the Sawgrass Meets the Sky | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 3 сакавіка 1845 | ||||
Насельніцтва | |||||
Плошча |
|
||||
Вышыня над узроўнем мора |
30 м | ||||
Часавы пояс | EDT | ||||
Код ISO 3166-2 | US-FL | ||||
Афіцыйны сайт (англ.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Флары́да (англ.: Florida) — штат на паўднёвым усходзе ЗША.
Большая частка штата размешчана на паўвостраве Фларыда, паміж Атлантычным акіянам і Мексіканскім залівам. Фларыда мае агульную мяжу са штатамі Алабама і Джорджыя.
Фларыда — гэта перш за ўсё невысокія ўзгорыстыя мясцовасці і буйныя балоты. Самыя высокія пагоркі, паднятыя на некалькі дзясяткаў метраў над узроўнем мора, размяшчаюцца ў цэнтры паўвострава. На крайнім поўдні Фларыды знаходзіцца забалочаная тэрыторыя Эверглейдс, дзе захаваліся таксама зараснікі кіпарысавых дрэў і высокотраўныя прэрыі. Гэты ўнікальны куток субтрапічнай прыроды большай часткай уваходзіць у склад аднайменнага нацыянальнага парка.
Сталіца штата — горад Талахасі, найбуйнейшы горад — Джэксанвіл. Сярод буйных гарадоў таксама можна вылучыць гарады Маямі, Тампа і Сент-Пітэрсберг.
3 сакавіка 1845 года Фларыда ўвайшла ў склад ЗША, стаўшы 27-ым штатам.
Судовая сістэма Фларыды падзелена на дзве шырокія катэгорыі: апеляцыйныя суды і суды першай інстанцыі. Апеляцыйны ўзровень складаецца з Вярхоўнага суда і пяці апеляцыйных судоў, а суды першай інстанцыі складаюцца з 67 муніцыпальных судоў і 20 акруговых судоў.
За 2019 год Вярхоўны суд Фларыды разгледзеў 2098 спраў. Гэта на 1106 спраў менш, чым ў 2014 годзе.