Фрэдэрык VI | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крысціян VII | ||||||
Пераемнік | Крысціян VIII | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крысціян VII | ||||||
Пераемнік | Крысціян VIII | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 студзеня 1768 |
||||||
Смерць |
3 снежня 1839 (71 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Ольдэнбургская дынастыя | ||||||
Бацька | Крысціян VII | ||||||
Маці | Караліна Мацільда Вялікабрытанская | ||||||
Жонка | Marie of Hesse-Kassel | ||||||
Дзеці | Princess Caroline of Denmark, Princess Vilhelmine Marie of Denmark, Frederik Wilhelm Dannemand, Prince Christian of Denmark, Princess Marie Louise of Denmark, Louise Oldenburg, Princess of Denmark, Prince Christian of Denmark, Juliane Louise Oldenburg, Princess of Denmark, Frederika Maria Oldenburg, Princess of Denmark, Louise Dannemand, Countess of Dannemand, Caroline Dannemand, Countess of Dannemand і Waldemar Dannemand, Count of Dannemand | ||||||
Веравызнанне | лютэранства | ||||||
Дзейнасць | манарх | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрэдэрык VI (дацк.: Frederik 6.; 28 студзеня 1768, Капенгаген — 3 снежня 1839, Капенгаген) — прынц-рэгент Даніі і Нарвегіі ў 1784—1808 гадах, кароль Даніі і Нарвегіі ў 1808—1814 гадах, кароль Даніі з 1814 года, з дынастыі Ольдэнбургаў. Сын Крысціяна VII і Караліны-Мацільды, па маці пляменнік брытанскага караля Георга III. Прадстаўнік т. з. адукаванага абсалютызму.
Па дасягненні 16-гадовага ўзросту прызначаны рэгентам пры псіхічнахворым бацьку. Фрэдэрык правёў шэраг рэформ у Даніі: у 1788—1800 гадах адмяніў крапасное права, нармаваў паншчыну (захоўвалася да 1848 года), пазбавіў памешчыкаў права прызначаць суддзяў, адмяніў рабства ў вест-індскіх калоніях (у 1792 годзе). У саюзе з Расіяй вёў у 1788—1790 гадах безвыніковую вайну супраць Швецыі.
Пасля бамбардзіроўкі Капенгагена англічанамі Фрыдэрык на баку Францыі ўдзельнічаў у напалеонаўскіх войнах, якія скончыліся для Даніі ваеннай паразай, поўным спусташэннем (у 1813 годзе было абвешчана дзяржаўнае банкруцтва) і стратай Нарвегіі (скасаванне Дацка-нарвежскай уніі), вострава Гельгаланд і іншых тэрыторый. Пад ціскам апазіцыі ў першай палове 1830-х гадоў пагадзіўся на скліканне правінцыйных саслоўных сходаў з дарадчымі функцыямі.