Фрэдэрык Містраль | |
---|---|
ст.-акс.: Frederi Mistral | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Joseph Étienne Frédéric Mistral |
Псеўданімы | Mèste Franc, Gui de Mount-Pavoun, Cousinié Macàri, Michèu Gai, Lou Cascarelet, Grand la Borgno, Lou Felibre de Bello Visto, Un Maianen, Lou Felibre dóu Mas, Antoine Chansroux, Lou Canounge de N-D. de Casten, Lou Felibre de Bèuvezet, Lou Felibre Calu, Jan Chaplo Verne, Un Jouine Felibre, Lou Medecin di Torro, Tounin Clapo, Lou Tout-Obro і Ambròsi Boufarel |
Дата нараджэння | 8 верасня 1830 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 сакавіка 1914 (83 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | François Mistral |
Маці | Adélaïde Mistral |
Жонка | Marie Mistral |
Дзеці | Marius Ferréol |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, лексікограф |
Кірунак | Félibrige |
Жанр | паэзія і слоўнік |
Мова твораў | аксітанская мова і французская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрэдэрык (Фрэдэры) Містраль (фр. Frédéric Mistral, гкс. Frederic Mistral / Mistrau, па класічнай норме, або Frederi, па яго ўласнай норме, 8 верасня 1830, Маян- 25 сакавіка 1914, тамака жа) — правансальскі паэт і лексікограф. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1904 года. Прэмія прысуджана «ў прызнанне свежай арыгінальнасці і сапраўднай натхнёнасці паэтычных твораў, якія праўдзіва адлюстроўваюць пэйзажы і духоўную прыроду свайго народа, а таксама яго важнай дзейнасці ў якасці правансальскага філолага».
Пасля шэрагу невялікіх п'ес на аксітанскай (правансальскай) мове ён напісаў знакамітую сельскую паэму «Miréio» («Мірэй», 1859, з французскім перакладам), сустрэтую вельмі спрыяльна, яна атрымала прэмію Французскай акадэміі. Сюжэт паэмы ён перапрацаваў потым у опернае лібрэта, да якога Шарль Гуно напісаў музыку («Mireille»).