Фінмарксвіда

Фінмарксвіда ў сваёй паўночнай частцы, каля горада Алта

Фі́нмарксвіда (нарв.: Finnmarksvidda; пн.-саамск.: Finnmárkkoduottar), таксама Фінмаркен, Фінмаркскае плато — пласкагор'е на поўначы Нарвегіі ў фюльке Фінмарк.

Апісанне

Размешчана на вышыні 300—500 метраў над узроўнем мора. Тэмпература паветра ў гэтым раёне можа апускацца да −40 °C. Рэкордна нізкае значэнне склала −51,4 °C.

Пласкагор'е складаецца з нізкіх узгоркаў, пакрытых бярэзнікамі, тарфянымі балотамі і вадаёмамі. Скальныя грунты складзены галоўным чынам горнымі пародамі дакембрыйскай эпохі. У гэтым раўнінным краю ёсць дробныя азёры і рэкі з нізкім значэннем ухілу. Рэкі распадаюцца на мноства пратокаў. Найбольш буйное возера на пласкагор'і — Йіеш'яўрэ (68 км²).

Зноскі

  1. а б Словарь географических названий зарубежных стран. — 3-е изд., перераб. и доп. — М.: Недра, 1986. — С. 392. — 459 с. — 70 000 экз. — УДК 528.935:003.035(038)
  2. Jon Arne Eie, Per Einar Faugli og Jens Aabel: Elver og vann. Vern av norske vassdrag. Grøndahl Dreyer 1996. ISBN 82-504-2241-4
  3. Iešjávri (нарв.). Store norske leksikon (14 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2014. Праверана 24 сакавіка 2014.

Спасылкі