Ханс Гудэ

Ханс Гудэ
Фатаграфія
Дата нараджэння 13 сакавіка 1825(1825-03-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 жніўня 1903(1903-08-17) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Betsy Gude
Дзеці Nils Gude, Ove Gude, Erik Anker Gude і Agnes Charlotte Gude
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта
Месца працы
Жанр пейзаж
Вучоба
Уплыў Андрэас Ахенбах, Іаган Вільгельм Шырмер і Ёханес Флінта
Уплыў на Julius Runge, Charlotte von Krogh, Otto Lämmerhirt, Morten Müller, Stanislaus von Kalckreuth, Крысціян Крог, Eilif Peterssen, Hans Dahl, Otto Sinding, Marcus Grønvold, Carl Frithjof Smith, Frits Thaulow і Hans Thoma
Член у
Узнагароды
ордэн Святога Олафа ордэн Палярнай зоркі ордэн Чырвонага арла 3-га класа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ханс Фрэдрык Гудэ (нарв.: Hans Fredrik Gude; 13 сакавіка 1825, Осла — 17 жніўня 1903, Берлін) — нарвежскі мастак-пейзажыст і марыніст рамантычнага кірунку, які шмат гадоў працаваў у Германіі, прадстаўнік Дзюсельдорфскай мастацкай школы.

Біяграфія

Х. Ф. Гудэ вучыўся маляванню ў 1838—1841 гадах у Каралеўскай мастацкай школе ў Осла пад кіраўніцтвам Ёханеса Флінта, затым з 1841 года ў Дзюсельдорфе, у Андрэаса Ахенбаха. У 1842 годзе Гудэ паступіў у Дзюсельдорфскую акадэмію мастацтваў, дзе навучаўся ў Іагана Вільгельма Шымера. Скончыў навучанне ў 1846 годзе і сумесна са сваім сябрам нарвежскім мастаком Адольфам Тыдэмандам з’ехаў на радзіму. У 1848—1850 гадах пражываў у Осла, потым вярнуўся ў Дзюсельдорф. У 1852 годзе работы Ханс Гудэ былі адзначаны залатым медалём Берлінскай акадэміі мастацтваў.

З 1854 года Ханс Гудэ — прафесар Дзюсельдорфскай акадэміі (па класе пейзажа). У 1861 годзе Гудэ на час адмовіўся ад выкладчыцкай працы і ў 1862—1864 гадах пражываў у мястэчку Бетвс-і-Каед, на поўначы Валіі. У 1864—1870 гадах Гудэ ўзначаліў Акадэмію мастацтваў у Карлсруэ, затым выкладаў як прафесар пейзажны жывапіс у той жа Акадэміі (у 1874—1880 гадах). У 1880 годзе пераехаў у Берлін, дзе пражываў у свайго зяця, скульптара Ота Лесінга, і выкладаў у Берлінскай Акадэміі (у 1880—1901 гадах). Член сената Берлінскай Акадэміі мастацтваў.

Пахаваны на Спаскіх могільніках у Осла.

Зноскі

  1. а б Hans Fredrik Gude
  2. Hans Fredrik GudeOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. Hans Gude // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. а б в г д е ё ж з і к л м н о п Thieme U., Becker F., Vollmer H. Thieme-Becker-Vollmer / Hrsg.: U. Thieme, F. Becker, H. Vollmer et al. — E. A. Seemann.
  6. Hans Fredrik Gude // Norsk biografisk leksikonKunnskapsforlaget. — ISSN 2464-1502 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Morten Müller Праверана 21 верасня 2020.
  8. а б RomantikVandenhoeck & Ruprecht, 2012. — ISSN 2246-2945; 2245-599X Праверана 9 жніўня 2023.