Хельсінкскі ўніверсітэт

Хельсінкскі ўніверсітэт
Helsingin yliopisto, Helsingfors universitet

Від на Сенацкую плошчу Хельсінкі. Будынак універсітэта — злева
Арыгінальная назва Helsingin yliopisto, Helsingfors universitet
Міжнародная назва University of Helsinki
Заснаваны 1640
Тып дзяржаўны ўніверсітэт
Рэктар Sari Lindblom
Студэнты 38 000
Размяшчэнне Хельсінкі
Сайт Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хельсінкскі ўніверсітэт (фінск.: Helsingin yliopisto, шведск.: Helsingfors universitet, лац.: Universitas Helsingiensis) — самы стары і буйны ўніверсітэт Фінляндыі. Заснаваны ў горадзе Турку ў 1640 годзе як Каралеўская акадэмія ў Турку. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 38 000 студэнтаў (у тым ліку 5500 аспірантаў).

З 1 жніўня 2005 універсітэт у адпаведнасці з еўрапейскім стандартам Балонскага працэсу прапануе навучанне на бакалаўраў, магістраў і доктарскіх ступеняў. Універсітэт з'яўляецца членам LERU, Unica (універсітэты ў сталіцах Еўропы).

Канцлер універсітэта з 2008 года — Ілька Нійнілуота.

Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю ўніверсітэтаў Еўропы Утрэхцкую сетку.

Гісторыя

Хельсінкскі ўніверсітэт. Галоўны будынак

Заснаваны ў горадзе Турку ў 1640 годзе як Каралеўская акадэмія ў Турку.

Пасля пажару 1827 года рашэннем імператара Мікалая I пераведзены з Турку ў Гельсінгфорс і атрымаў назву Аляксандраўскага, у гонар яго брата імператара Аляксандра I.

У 1944 годзе некаторыя будынкі ўніверсітэта былі знішчаны савецкай бамбардзіроўкай.

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі

Спасылкі