Калі ласка, дапоўніце артыкул і прыбярыце гэта папярэджанне. Калі артыкул застанецца недапісаным, яго могуць прапанаваць да выдалення. Для ўказання на працяг працы над артыкулам карыстайцеся шаблонам {{subst:L}}.
28 чэрвеня: Германія і Саюзныя дзяржавы падпісваюць Версальскі дагавор пасля шасці месяцаў перамоваў. Узброеныя сілы Германіі абмяжоўваецца 100000-ай сухапутнай арміяй; Германія абавязваецца кампенсаваць у форме рэпарацый страты, панесеныя ўрадамі і асобнымі грамадзянамі Саюзных дзяржаваў у выніку ваенных дзеянняў. Злучаныя Штаты Амерыкі падпісалі дагавор, але не ратыфікавалі яго, склаўшы пазней асобны мірны дагавор з Германіяй.
27 лістапада: Балгарыя падпісвае Нёіскі дагавор. Мірны дагавор з саюзнікамі рэгулюе межы Балгарыі; узброеныя сілы Балгарыі абмяжоўваюцца 20000-ай сухапутнай арміяй; Балгарыя абавязваецца кампенсаваць у форме рэпарацый страты, панесеныя ўрадамі і асобнымі грамадзянамі Саюзных дзяржаваў у выніку ваенных дзеянняў.
21 студзеня: Завяршэнне Парыжскай мірнай канферэнцыі першай Генеральнай Асамблеяй Лігі Нацый. Нягледзячы на тое, што ЗША былі адной з краін-пераможцаў Першай сусветнай вайны, дзяржава ніколі не далучалася да Лігі Нацый.
10 жніўня: Асманская імперыя падпісвае Сеўрскі дагавор з Саюзнікамі (апроч ЗША, якія ніколі не абвяшчалі вайну Асманскай імперыі). Мірны дагавор здзяйсняе раздзел Асманскай імперыі і абмяжоўвае колькасць турэцкіх узброеных сілаў. Грэцыя не пагаджаецца з межамі, якія вызначае дагавор, і не падпісвае яго. Сеўрскі дагавор быў ануляваны ў ходзе вайны за незалежнасць Турцыі, а ў 1923 годзе бакі падпісалі і ратыфікавалі Лазанскі дагавор.
25 жніўня: Падпісаны Амерыкана-германскі дагавор і Амерыкана-аўстрыйскі дагавор, адзначыўшы фармальнае прыпыненне ваеннага стану паміж дзвюма дзяржавамі і ЗША, замест Версальскага дагавора і Сен-Жэрменскага дагавора, якія не былі ратыфікаваныя ў ЗША.
29 жніўня: Падпісаны Амерыкана-венгерскі дагавор, адзначыўшы фармальнае прыпыненне ваеннага стану паміж дзвюма дзяржавамі, замест Трыянонскага дагавора, які не быў ратыфікаваны ў ЗША.
16 красавіка: Германія і СССР падпісваюць Рапальскі дагавор пра аднаўленне дыпламатычных адносінаў, адмову ад фінансавых прэтэнзій і заклад будучага супрацоўніцтва.
1 — Напад Германіі на Польшчу. Італія абвяшчае сябе ў стане «не вядзення вайны». Вялікабрытанія і Францыя патрабуюць спынення ваенных дзеянняў і адводу нямецкіх войскаў з Польшчы.
1 — На пазачарговай Чацвёртай сесіі Вярхоўнага Савета СССР прыняты Закон аб усеагульным воінскім абавязку.
3 — Вялікабрытанія аб’яўляе вайну Германіі.
3 — Францыя далучаецца да Вялікабрытаніі. Аб’ява Аўстраліяй, Новай Зеландыяй і Індыяй вайны Германіі. З гэтага часу да 10 мая 1940 адбываецца так званая «Дзіўная вайна».
4 — Пастанова СНК СССР «Аб развіцці танкабудаўнічай прамысловасці СССР».
4 — Заява японскага ўрада аб неўмяшанні Японіі ў еўрапейскую вайну.
5 — ЗША абвяшчаюць аб сваім нейтралітэце.
6 — Аб’ява Паўднёва-Афрыканскім Саюзам вайны Германіі.
28 — Падзенне Варшавы. Нямецка-савецкае пагадненне ў Маскве аб падзеле Польшчы. Заключэнне нямецка-савецкага эканамічнага пагаднення. Заключэнне савецка-эстонскага пакта аб узаемнай дапамозе. Савецкі Саюз атрымлівае апорныя пункты ў Эстоніі.
Кастрычнік
3 — Адвядзенне французскіх войскаў на лінію Мажыно.
3 — Рашэнне Панамерыканскай канферэнцыі аб усталяванні 300-мільнай марской зоны бяспекі ўздоўж узбярэжжа Амерыканскага кантынента на поўдзень ад Канады (Панамская дэкларацыя).
5 — Савецка-латвійскі пакт аб узаемнай дапамозе з прадастаўленнем ваенных баз Савецкаму Саюзу. СССР прапануе Фінляндыі пачаць перамовы.
6 — Прамова Гітлера ў Рэйхстагу з прапановай міру заходнім дзяржавам.
9 — Прынятая Дырэктыва № 6 нямецкага вярхоўнага галоўнакамандавання аб падрыхтоўцы нападу на Францыю.
10 — Савецка-літоўскі пакт аб узаемнай дапамозе з прадастаўленнем ваенных баз Савецкаму Саюзу.
12 — Прапанова Савецкага ўрада Фінляндыі заключыць дагавор аб узаемнай дапамозе.
14 — Затапленне англійскага лінкора «Роял Оўк» паблізу Скапа-Флоў нямецкай падводнай лодкай.
16 — Заснаванне Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР медалі «Залатая Зорка» — адзнакі Героя Савецкага Саюза.
19 — Падпісанне ў Анкары англа-франка-турэцкага дагавора аб узаемнай дапамозе.
19 — Дырэктыва нямецкага галоўнага камандавання сухапутных войскаў па стратэгічнаму засяроджванню і разгортванню сіл для правядзення аперацыі на Захадзе (аперацыя «Гельбах»).
28 — Антыфашысцкія дэманстрацыі ў Празе, Брно, Астраве, Кладне і іншых гарадах Чэхаславакіі ў гонар 21-й гадавіны Чэхаславацкай рэспублікі.
Лістапад
1—2 — Пятая сесія Вярхоўнага Савета СССР. Прыняцце Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі ў склад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і ўз’яднанне іх з Украінскай і Беларускай ССР.
3 — ЗША адмяняюць забарону на вываз зброі.
4 — Прыняцце кангрэсам ЗША папраўкі ў закон аб нейтралітэце, што дапускала продаж краінам, якія ваявалі, зброі і ваенных матэрыялаў.
7 — Пасрэдніцкія мірныя прапановы бельгійскага караля і нідэрландскай каралевы ў Германіі, Францыі і Вялікабрытаніі.
11 — Візіт у Лондан прэм’ер-міністраў дамініёнаў Вялікабрытаніі для каардынацыі ваенных намаганняў імперыі.
13 — Спыненне савецка-фінскіх перамоваў.
20 — Дырэктыва Палітычнага ўпраўлення Чырвонай Арміі аб выхаваўчай рабоце на палітычных занятках з чырвонаармейцамі і малодшымі камандзірамі ў 1939/40 навучальным годзе.
26 — Савецкі Саюз абвінавачвае Фінляндыю ў парушэнні мяжы.
29 — Савецкі Саюз разрывае дыпламатычныя адносіны з Фінляндыяй.
30 — Фінскі прэзідэнт абвяшчае стан вайны з СССР. Пачынаецца савецка-фінская вайна (30 лістапада 1939 — 12 сакавіка 1940)
Снежань
2 — Абвяшчэнне ўрадам ЗША «маральнага эмбарга» на гандаль з СССР.
13 — Марскі бой ў заліве Ла-Плата ў паўднёвай частцы Атлантычнага акіяна паміж «Графам Шпее» і трыма англійскімі крэйсерамі.
14 — Ліга Нацый аб’яўляе СССР агрэсарам і прымае рашэнне аб яго выключэнні.
18 — Затапленне карабля «Граф Шпее» у вусце ракі Ла-Плата.
1940
Люты
16 — Англійскія ваенныя караблі захопліваюць каля нарвежскага ўзбярэжжа нямецкае судна «Альтмарк».