Хрысціянскі саюз | |
---|---|
ChristenUnie | |
Лідар | Петэр Блокейс |
Дата заснавання | 15 сакавіка 2001 |
Штаб-кватэра | Puntenburgerlaan 91, Амерсфарт |
Краіна | |
Ідэалогія | Хрысціянская дэмакратыя |
Інтэрнацыянал | |
Колькасць членаў | 24 709 |
Месцаў у Палаце прадстаўнікоў | 5 з 150 |
Месцаў у Сенаце | 2 з 75 |
Месцаў у Еўрапарламенце | 1 з 26 |
Сайт | christenunie.nl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хрысціянскі саюз (нідэрл.: ChristenUnie, CU) — нідэрландская хрысціянска-дэмакратычная палітычная партыя. Партыя была створана 22 студзеня 2000 года як блок палітычных партый. Партыя мае 2 месцы з 75 у першай палаце і 5 месцаў з 150 у другой палаце Генеральных штатаў і 1 месца з 26 вылучаных для Нідэрландаў у Еўрапарламенце (уваходзіць у фракцыю Еўрапейскія кансерватары і рэфармісты).
Партыя была створана 22 студзеня 2000 года, як блок палітычных партый: Рэфармацкі палітычны саюз, заснаваны ў 1948 годзе, і Рэфармацкая палітычная федэрацыя, заснаваная ў 1975 годзе. У 2001 годзе была сфарміравана адзіная палітычная партыя.
У 2002 годзе Хрысціянскі саюз упершыню прыняў удзел у выбарах. Партыя атрымала чатыры месцы, што на 1 менш, чым мелі ўдзельнікі блока ў папярэднім парламенце. Пасля выбараў 2003 партыя атрымала 3 месцы.
На выбарах 2006 году партыя падвоіла свае месцы і ўвайшла ў чацвёрты кабінет Балкенэндэ. Лідар Хрысціянскага саюза Андрэ Равут стаў міністрам без партфеля па справах сям'і і моладзі.
Хрысціянскі саюз называе сябе хрысціянскай сацыяльнай партыяй. Ён спалучае ў сабе кансерватыўным пункт гледжання на этычныя і пытанні знешняй палітыкі і левацэнтрысцкія погляды на эканамічныя, сацыяльныя і экалагічныя пытанні.
Некаторыя палажэнні кансерватыўнай палітыкі Хрысціянскага саюза ўключаюць:
Левацэнтрысцкая палітыка ўключае ў сябе:
Удзел у выбарах у другую палату парламента Нідэрландаў:
Хрысціянскі саюз на Вікісховішчы |