Чарнадзюбы гагач

Чарнадзюбы гагач
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gavia immer Brünnich, 1764

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174469
NCBI  37039
EOL  45508998
FW  133768
Яйка Gavia immer — Тулузскі музей
Чарнадзюбы гагач

Чарнадзюбы гагач (Gavia immer) — вадаплаўная птушка сямейства Gaviidae.

Апісанне

Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў у сямействе гагаравых. Маса цела 3,6-4,6 кг, даўжыня цела 68-91 см, размах крылаў 127—147 см. У дарослай птушкі ў шлюбным уборы галава, горла, шыя, махавыя і стырновыя пёры чорныя, галава і шыя з сіне-зялёным металічным бляскам; на мяжы горла і валяка вузкая чорна-белая паласа; на баках шыі чорна-белыя плямы; спіна, плечы і покрыўныя пёры крылаў чорныя з белымі плямкамі і плямамі; ніз белы; верхняя частка бакоў тулава чорная з белымі плямкамі; падхвосце чорнае; дзюба чорная; ногі цёмна-бурыя; радужная абалонка вока чырванавата-бурая; у пазашлюбным уборы верх шаравата-буры, на спіне і плячах светлая паласатасць; на ніжняй частцы шыі разарваны спераду цёмны «аброжак»; ніз белы; дзюба шэрая. Маладая птушка падобная на дарослую ў пазашлюбным апярэнні, але пёры спіны і плячэй са светлай аблямоўкай; радужная абалонка вока цёмна-карычневая.

Гагач — майстэрскі плывец і нырэц

Пашырэнне

Арэал: паўночная частка Паўночнай Амерыкі і заходняе ўзбярэжжа Еўропы.

Зноскі

  1. Фесенко Г. В., Бокотей А. А. Птахи фауни України (польовий визначник). — К., 2002. — 416 с. — ISBN 966-7710-22-X.