Шакал звычайны | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Шакал у парку Яркон у Тэль-Авіве | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Canis aureus Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Звычайны шакал або азіяцкі шакал, таксама залацісты шакал, часта званы проста шакал (Canis aureus) — млекакормячае з сямейства сабачых.
Шакал — невялікая жывёла, памерам менш за сярэдняга сабаку. Па агульным абліччы ён вельмі падобны да ваўка, але драбнейшы, з карацейшым хвастом і вузкай, завостранай мордай. Даўжыня цела звычайнага шакала без хваста дасягае 80 см, а вышыня ў карку не перавышае 50 см, часцей 42-45. Важыць ён 7-10 кг, рэдка больш.
Ногі тонкія, вушы стаячыя, злёгку закругленыя. Хвост кароткі, тоўсты і пушысты.
Залацісты шакал галоўным чынам насяляе паўднёвыя раёны Еўропы, Азію. У апошнія гады назіраецца пашырэнне арэалу яго пражывання з істотным прасоўваннем на поўнач. Звера неаднаразова адзначалі ў Польшчы, Літве, Латвіі; адзін экзэмпляр быў здабыты падчас палявання ў 2017 годзе ў ваколіцах вёскі Хабовічы Кобрынскага раёна Беларусі. Ён аддае перавагу адкрытай прасторы — закінутыя меліярацыйныя сістэмы з мноствам каналаў, зараснікамі хмызнякоў, трыснягу. У 2020 годзе здарылася першая рэгістрацыя шакала ў Налібоцкай пушчы, ён з’явіўся тут натуральным чынам у выніку паступовай экспансіі ў паўночным накірунку.
Від | Апісаў | Рысы | Арэал | |
---|---|---|---|---|
Шакал звычайны Canis a. aureus |
Linnaeus, 1758 | Вялікі, з мяккай, светлай поўсцю, пераважна пясчаных колераў. | Цэнтральная Азія, Афганістан, Іран, Ірак, Аравійскі паўвостраў, Белуджыстан, Паўночна-заходняя Індыя | balcanicus (Brusina, 1892) caucasica (Kolenati, 1858) |
Алжырскі шакал Canis a. algirensis |
Wagner, 1841 | Цямнейшы за Canis a. aureus, на хвасце 3 цемнаватых кальца. | Алжыр, Марока і Туніс | barbarus (C. E. H. Smith, 1839) grayi (Hilzheimer, 1906) |
Сенегальскі шакал Canis a. anthus |
F. Cuvier, 1820 | Сенегал | senegalensis (C. E. H. Smith, 1839) | |
Сенегальскі шакал Canis a. bea |
Heller, 1914 | Кенія, Паўночная Танзанія | ||
Сіямскі шакал Canis a. cruesemanni |
Matschie, 1900 | Меншага памеру за C. a. indicus, аднак яго статус як асобнага віду спрэчны: некаторыя вучоныя сцвярджаюць, што яго класіфікацыя грунтуецца выключна на назіранні за жывёламі ў няволі. | Тайланд, М’янма, Усходняя Індыя | |
Canis a. ecsedensis | Kretzoi, 1947 | minor (Mojsisovico, 1897) | ||
Індыйскі шакал Canis a. indicus |
Hodgson, 1833 | Яго поўсць — сумесь чорнага і белага, з колерам скуры буйвала на плячах, вушах, нагах. Цёмная поўсць пераважае на сярэдзіне хваста і спіны. Жывот, грудзі і бакі ног светла-крэмавыя, пыса часцей шэрыя. Дарослая асобіна дасягае ад 100 см у даўжыню, 35-45 см у вышыню і 8-11 кг вагі. | Індыя, Непал | |
Еўрапейскі шакал Canis a. moreoticus |
I. Geoffroy Saint-Hilaire, 1835 | Адзін з буйнейшых у свеце, дасягае 120—125 см у даўжыню і 10-15 кг вагі.
Поўсць грубая, звычайна яскравая, з чорным колерам на спіне. Сцёгны, вушы і лоб каштанавыя. |
Паўднёвая Еўропа, Малая Азія, Каўказ | graecus (Wagner, 1841) |
Шрыланкійскі шакал Canis a. naria |
Wroughton, 1916 | 67-74 см даўжыні, 5-8,6 кг вагі. Зімовая поўсць карацейшая, болей гладкая. Спіна болей цёмная, сустракаюцца чорныя і пярэстыя колеры. Ніз болей пігментаваны на падбародку, заднім горле, грудзях, канцывіны колеру іржавай охры. Лінька адбываецца раней, чым у indicus. | Паўднёвая Індыя, Шры Ланка | lanka (Wroughton, 1838) |
Canis a. riparius | Hemprich and Ehrenberg, 1832 | Карлікавы віды, усяго каля 10-і дзюймаў у холцы, звычайна шэравата-жоўтага колеру, з невялікай колькасцю чорнага. Пыса і ногі цалкам жоўтыя, ніжнія часткі — белыя. | Самалі, часткова — Эфіопія і Эрытрэя | hagenbecki (Noack, 1897) mengesi (Noack, 1897) |
Размаіты шакал Canis a. soudanicus |
Thomas, 1903 | Маленькі падвід, 38 см у холцы, каля 102 см у даўжыню. Поўсць светла-каменная, з чорнымі плямамі. | Судан і Самалі | doederleini (Hilzheimer, 1906) nubianus (Cabrera, 1921) |
Сірыйскі шакал Canis a. syriacus |
Hemprich and Ehrenberg, 1833 | Вага каля 5-12 кг, даўжыня цела — 60-90 см. | Ізраіль, заходняя Іарданія |
{{cite journal}}
: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal=
(даведка)