Эгіна

Эгіна ў чаканні Зеўса, карціна Фердынанда Боля

Эгіна (стар.-грэч.: Αἴγινα) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі наяда, дачка рачнога бога Асопа, якая была выкрадзена Зеўсам і нарадзіла яму сына Эака, што славіўся самым набожным і справядлівым сярод грэкаў.

Зеўс выкраў яе з Фліунта і прынёс на востраў Энону, асцерагаючыся Геры. Зеўс спакусіў яе ў агністым абліччы. Або Зеўс прыняў аблічча арла.

Злучэнне Зеўса і Эгіны антычныя крыніцы лакалізавалі на востраве Эгіна, які раней нібы зваўся Энонай. Імя выкрадальніка німфы назваў Асопу Сісіф, завошта ўгневаны грамабой наслаў на яго Танатаса. Эгіна нарадзіла сына Эака. Пасля нараджэння сына Эгіна стала жонкай Актара. Нарадзіла ад Актара сына Менетыя.

Яе статуя ў Алімпіі. Статуя ў Дэльфах — дарунак фліясійцаў.

У гонар Эгіны названы астэроід (91) Эгіна, адкрыты ў 1866 г.

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991—1992. В 2 т. Т.2. С. 657
  2. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 9, 3; III 12, 6; Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 72, 5; Гігін. Міфы 52
  3. Авідзій. Метамарфозы VI 113
  4. Нон. Дзеянні Дыяніса VII 213
  5. Гесіёд. Пералік жанчын, фр.205 М.-У.
  6. Піндар. Алімпійскія песні IX 69; Комментарий О. П. Цыбенко в кн.: Диодор Сицилийский. Историческая библиотека. Кн.4—7. СПб, 2005. С. 317
  7. Паўсаній. Апісанне Элады V 22, 6
  8. Паўсаній. Апісанне Элады X 13, 6

Спасылкі