Эмодзі

Эмодзі
Тып пісьма ідэаграфічнае
Мовы міжнародная
Гісторыя
Месца ўзнікнення  Японія
Дата стварэння 1990-я
Перыяд XXI стагоддзе
Уласцівасці
Знакаў больш 800
Дыяпазон Юнікода

U+1F300…U+1F5FF, U+263A

U+1F600 …U+1F64F
ISO 15924 Zsye
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эмодзі (ад яп.: э - «карцінка» і 文字 модзі - «знак», «сімвал»; вымаўленне: ?) — мова ідэаграмаў і смайлікаў, які выкарыстоўваецца ў электронных паведамленнях і вэб-старонках, а таксама самі піктаграмы. Гэтая графічная мова, дзе замест слоў выкарыстоўваюцца спалучэнні малюнкаў, з’явілася ў Японіі і распаўсюдзілася па ўсім свеце. Першапачаткова эмодзі выглядаў як мова піктаграмаў, дзе сімвалы выкарыстоўваліся гэтак жа, як і ў ASCII-эматыконах, але мелі больш шырокі дыяпазон ужывання, а самі абразкі былі стандартызаваны ў клавіятуры, якая стала даступнай на мабільных прыладах. Некаторыя сімвалы эмодзі маюць спецыфічнае значэнне ў японскай культуры: напрыклад, бізнесовец, які кланяецца, ёрытэн, белая кветка, які пазначае «бліскуча выкананае хатняе заданне», або група знакаў для абазначэння папулярнай ежы: рамэн, данга, анігіры і сушы.

У адрозненне ад эмодзі, эматыконы ўзніклі як сродак выяўленняіэмоцый існымі друкарскімі сродкамі па ініцыятыве карыстальнікаў. Тым не менш некаторыя эмодзі, якія абазначаюць твары, адносяць да эматыконаў.

Зноскі