Эр-Рыф | |
---|---|
араб. جبال الريف | |
Краіна | |
Горная сістэма | Атлас |
Найвышэйшая вяршыня | Тыдыгін |
Вышыня | 2456 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эр-Рыф або проста Рыф (араб. جبال الريف) — горны хрыбет на поўначы Марока, размешчаны побач з сістэмай Атласкіх гор. Самая высокая вяршыня — гара Тыдыгін (2456 м).
Хрыбет размяшчаецца на беразе Міжземнага мора (яго назва і азначае «бераг») і дугой (Гібралтарская дуга) агінае паўднёва-заходняе ўзбярэжжа мора Альбаран — ад Гібралтарскага праліва (мыса Спартэль каля Танжэра) да вусця ракі Мулуя. З паўночнага захаду мора Альбаран апраўлена Андалускімі гарамі Пірэнейскага паўвострава, з якімі Эр-Рыф тэктанічна звязаны больш, чым з Атласкімі гарамі.
Хрыбет складзены з карбанатных парод і прарэзаны цяснінамі шматлікіх рэк. У паўднёвай частцы хрыбта, дзе ён пераходзіць у Мараканскую Месету размяшчаецца старажытны горад Фес. Іншыя буйныя гарады побач з хрыбтом: Надор, Эль-Хасейма і Таза.
Эр-Рыф на Вікісховішчы |