Японская Вікіпедыя

Favicon Вікіпедыі Японская Вікіпедыя
яп.: ウィキペディア日本語版
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL ja.wikipedia.org (яп.)
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова японская мова
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 11 мая 2001
Колькасць артыкулаў 1 413 453
Колькасць выяў 4 496
Колькасць старонак 4 155 517
Колькасць правак 99 960 969
Зарэгістраваных удзельнікаў 2 192 448
Актыўных удзельнікаў 13 320
Адміністратараў 40
Глыбіня 90,5
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Японская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на японскай мове.

Пачыная са студзеня 2006 па снежань 2009 года з'яўлялася пятай по колькасці артыкулаў, пасля англійскай, нямецкай, французскай, польскай, са снежня 2009 года па колькасці артыкулаў стала шостай, уступіўшы месца італьянскай Вікіпедыі, у сакавіку 2011 года перамясцілася на сёмае месца, яе абагнала іспанская. У верасні 2011 года Японская Вікіпедыя ўступіла сёмае месца Рускай Вікіпедыі. Японская Вікіпедыя — самая буйная Вікіпедыя на не-індаеўрапейскай мове.

Гэта 8-я па велічыні Вікіпедыя ў свеце, заснавана 1 верасня 2002 года.

Лічыцца, што большасць артыкулаў у Японскай Вікіпедыі прысвечана феноменам поп-культуры (калі не 80%). Для Японскай Вікіпедыі таксама характэрна параўнальна вялікая (адносна іншых вялікіх моўных раздзелаў) колькасць артыкулаў, створаных ананімнымі карыстальнікамі.

Статыстыка

Па стану на 28 красавіка 2024 года японскі раздзел Вікіпедыі мае 1 413 453 артыкулы. Зарэгістравана 2 192 448 удзельнікаў, з іх 13 320 зрабілі якое-небудзь дзеянне за апошнія 30 дзён, а 40 удзельнікаў маюць статус адміністратара. Агульная колькасць правак скаладае 99 960 969.

  1. https://lists.wikimedia.org/pipermail/wikipedia-l/2001-May/000116.html