Ёга (дэванагары: योग) — паняцце індыйскай культуры, у шырокім сэнсе азначае сукупнасць розных духоўных і фізічных практык, якія былі распрацаваны ў розных напрамках індуізма і будызма, галоўнай мэтай якой з’яўляецца кіраванне псіхікай і псіхафізіялогіяй індывідуума дзеля дасягнення найвышэйшага псіхічнага і духоўнага стану. У больш вузкім сэнсе, ёга — гэта адна з шасці артадаксальных школ філасофіі індуізму. Зыходная мэта ёгі — змяненне анталагічнага статуса чалавека ў свеце.
Слова «ёга» паходзіць ад санскрыцкага кораня ёдж ці юдж, якое мае шмат сэнсаў: «саюз», «гармонія» і інш. Упершыню сустракаецца ў «Рыг-ведзе» — найстаражытнейшым з усіх захаўшыхся помнікаў індыйскай літаратуры. За межамі Індыі тэрмін, як правіла, асацыюецца з хатха-ёгай і ейнымі асанамі ці з фізічнымі практыкаваннямі. Таго, хто займаецца ёгай, называюць ёгам ці ёгінам.
Зноскі
↑Pandit Usharbudh Arya (1985). The philosophy of hatha yoga. Himalayan Institute Press; 2nd ed.
↑Sri Swami Rama (2008) The royal path: Practical lessons on yoga. Himalayan Institute Press; New Ed edition.
↑Swami Prabhavananda (Translator), Christopher Isherwood (Translator), Patanjali (Author). (1996). Vedanta Press; How to know god: The yoga aphorisms of Patanjali. New Ed edition.
↑P. 51 The Complete Idiot’s Guide to Yoga By Joan Budilovsky, Eve Adamson