Адэская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
укр.: Одеська область | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Уключае | 7 раёнаў | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Найбуйнейшыя гарады | Белгарад-Днястроўскі, Ізмаіл, Чарнаморск | ||||
Дата ўтварэння | 9 лютага 1932 | ||||
Кіраўнік | Сяргей Грынявіцкі | ||||
Насельніцтва | |||||
Плошча |
|
||||
Вышыня над узроўнем мора |
281 м | ||||
Часавы пояс | UTC+2, UTC+03:00 і DAZD | ||||
Код ISO 3166-2 | UA-51 | ||||
Тэлефонны код | 48 | ||||
Паштовыя індэксы | 65000–65999, 66000–66999, 67000–67999 і 68000–68999 | ||||
Інтэрнэт-дамен | odesa.ua, odessa.ua, od.ua | ||||
Код аўтам. нумароў | BH | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адэская вобласць (укр.: Одеська область) — вобласць на поўдні Украіны. На поўначы мяжуе з Вінніцкай і Кіраваградскай, на ўсходзе — з Мікалаеўскай вобласцю, на захадзе — з Малдовай (у тым ліку Прыднястроўем), на паўднёвым захадзе — з Румыніяй.
Першапачаткова на тэрыторыі Адэскай вобласці пераважную большасць меў стэпавы ландшафт. У цяперашні час пераважная большасць гэтых стэпаў разараныя і выкарыстоўваецца для земляробства. На поўначы вобласці захаваліся невялікія дубровы (дуб звычайны, бук, ясень, ліпа). На тэрыторыі вобласці шмат ветраахоўных палос (больш 25 тыс. га), высаджаных з акацый, абрыкоса, клёна і інш.
На тэрыторыі Адэскай вобласці захавалася мноства праваслаўных, мусульманскіх, каталіцкіх, іудзейскіх і іншых культавых будынкаў ХIII—ХХ стагоддзяў. Тут можна палюбавацца ўнікальнымі адзінкавымі абароннымі (ХIII—ХV стст.) і палацавымі (XIX ст.) комплексамі архітэктурных будынкаў. Да нашых дзён захаваліся архітэктурныя помнікі грамадзянскага прызначэння (асабнякі, адміністрацыйныя будынкі і будынкі вучэбных і лячэбных устаноў), шырока распаўсюджаныя ваенныя і грамадзянскія, у тым ліку і персанальныя манументы XIX—XX стагоддзяў. Выдатна захавалася Белгарад-Днястроўская крэпасць.
У вобласці знаходзіцца буйны Дунайскі біясферны запаведнік і разнастайныя прыродныя аб’екты з іншым ахоўным статутам.
У 1917—1920 гадах у Адэсе жыў і працаваў беларускі навуковец і грамадскі дзеяч С. М. Некрашэвіч.
У структуры прамысловай вытворчасці рэгіёна найбольшую ўдзельную вагу маюць харчовая, хімічная і нафтахімічная прамысловасць, машынабудаванне. Адмысловае развіццё атрымала станкабудаўнічая галіна. Яна прадстаўленая прадпрыемствамі па вытворчасці металарэзных станкоў, кавальска-прэсавага абсталявання.
Прыродныя ўмовы Адэскай вобласці спрыяльныя для вырошчвання азімай пшаніцы, кукурузы, проса, ячменю, сланечніка. У паўночнай і цэнтральнай частках вобласці можна вырошчваюць цукровыя буракі, у паўднёвай — вінаград.
Адэская вобласць мае сетку чыгунак, якой кіруе Адэская чыгунка. Таксама ў вобласці ёсць лініі вузкакалейных чыгунак.
Адміністрацыйны цэнтр Адэскай вобласці — горад Адэса.
Лік адміністрацыйных адзінак, рад і населеных пунктаў вобласці: