Алаізій Стэпінац

Алаізій Стэпінац
харв.: Alojzije Viktor Stepinac
Герб
Roman Catholic Archbishop of Zagreb (Заграб)
7 снежня 1937 — 10 лютага 1960
Дыяцэзія Заграбская архідыяцэзія
Папярэднік Antun Bauer
Пераемнік Franjo Šeper
кардынал
12 студзеня 1953 — 10 лютага 1960
тытулярны архібіскуп[d]
24 чэрвеня 1934 — 7 снежня 1937
Дыяцэзія Nicopsis
Папярэднік Johannes Poggenburg
Пераемнік Joseph Butt

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі тэолаг, каталіцкі біскуп
Месца працы
Нараджэнне 8 мая 1898(1898-05-08)
Смерць 10 лютага 1960(1960-02-10) (61 год)
Пахаванне

Узнагароды
крыж камандорскі з зоркай Ордэна Святой Труны Гасподняй Іерусалімскай
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алаізій Віктар Стэпінац (8 мая 1898, в. Брэзарыч, Харватыя — 10 лютага 1960, Харватыя) — біскуп і мучанік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Брэзарыч за 40 кіламетраў ад Заграба і быў пятым з васьмі дзяцей у сям’і. Пасля заканчэння класічнай гімназіі ў 1916 годзе хацеў паступіць у семінарыю, але Першая сусветная вайна перашкодзіла здзейсніць гэты намер: Алаізій быў мабілізаваны і накіраваны на фронт, дзе трапіў у палон. На пачатку 1920 гадоў ён вярнуўся на радзіму, якая апынулася ў складзе Югаславіі, і паступіў у сельскагаспадарчую акадэмію.

У 1930 годзе у Рыме атрымаў ступень доктара філасофіі і тэалогіі і прыняў святарскае пасвячэнне. Вярнуўшыся ў Заграб, стаў супрацоўнікам мясцовага арцыбіскупа і пасля смерці папярэдніка ў 1937 годзе заняў яго месца. Падчас фашысцкай дыктатуры ў Харватыі выступаў супраць тэрору і дапамагаў ратаваць сербаў і яўрэяў ад этнічных чыстак. Пасля ўсталявання ў Югаславіі прасавецкага рэжыму арцыбіскуп Стэпінац супрацьстаяў пераследу Касцёла новымі ўладамі і жорстка іх крытыкаваў. У 1946 годзе ён быў арыштаваны і асуджаны на 16 гадоў зняволення. Праз пяць гадоў, праведзеных у вязніцы, быў пераведзены пад хатні арышт.

У 1953 годзе быў менаваны кардыналам, аднак так і не змог прыняць з рук Папы кардынальскага берэту.

Зноскі

Спасылкі