Антарыа | |||||
---|---|---|---|---|---|
англ.: Ontario | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1 ліпеня 1867 | ||||
Кіраўнік | Даг Форд | ||||
Насельніцтва | |||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | EDT, CDT і UTC-5 | ||||
Код ISO 3166-2 | CA-ON | ||||
Паштовыя індэксы | K, L, M, N і P | ||||
Афіцыйны сайт (англ.) (фр.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антарыа (англ.: Ontario, ІРА: /ɒnˈtɛri.oʊ/) — правінцыя Канады. Мяжуе з ЗША на поўдні, з правінцыяй Квебек на ўсходзе, і правінцыяй Манітоба на захадзе. Самая населеная канадская правінцыя. Адзіная правінцыя Канады, якая мае доступ да Вялікіх азёр. Плошча — 1 076 395 км². Сталіца — Таронта (нас. 2.503 тыс.), найбуйнейшы горад Канады. Сталіца Канады Атава (нас. 812 тыс.) таксама знаходзіцца ў Антарыа.
У 2006 насельніцтва Антарыа складала 12,2 мільёнаў жыхароў.
У 2006 англійская мова з’яўлялася роднай у 69,4 % жыхароў Антарыа, французская мова ў 4,1 %, кітайская ў 4 %, італьянская ў 2,4 %, іспанская ў 1,3 %, нямецкая ў 1,3 %, партугальская ў 1,3 %, пенджабская ў 1,3 %, польская ў 1,2 %.
У 2001 рэлігіяй 74,6 % жыхароў Антарыа было хрысціянства, 3,1 % — іслам, 1,9 % — індуізм, 1,7 % — іўдаізм, 1,1 % — будызм. 16,3 % жыхароў не вызначалі ніякай рэлігіі.
Галава антарыеўскага ўрада — Прэм’ер-міністр Кетлін Він. Ён з’яўляецца лідарам кіруючай Антарыеўскай ліберальнай партыі, якая мае бальшыню пасад у Заканадаўчым сходзе правінцыі.
Лейтэнант-губернатар Антарыа — Дэвід Онлі, які прадстаўляе ў правінцыі каралеву Канады Елізавету II.