Брытанская бібліятэка British Library | |
---|---|
Краіна | |
Адрас | Вялікабрытанія, Лондан |
Заснавана | 1 ліпеня 1973 года |
Філіялы | Endangered Archives Programme і UK Web Archive |
Код ISIL | GB-Uk |
Фонд | |
Склад фонду | кнігі, рукапісы, карты, газеты, часопісы, гравюры, малюнкі, ноты, патэнты, гукапісы, маркі |
Аб'ём фонду | 150 млн |
Доступ і карыстанне | |
Абслугоўванне | |
Колькасць чытачоў | 16,000 у дзень |
Іншая інфармацыя | |
Бюджэт | £140.5 млн (2008/09) |
Дырэктар | Лін Брындлі (англ.) |
Супрацоўнікі | 1977 |
Вэб-сайт | bl.uk |
Узнагароды |
Ayrton Prize (2015) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брытанская бібліятэка (British Library) — нацыянальная бібліятэка Вялікабрытаніі. Закон аб яе стварэнні шляхам аб'яднання бібліятэкі Брытанскага музея і шэрагу менш значных збораў быў прыняты парламентам ў 1972 г.; новы будынак бібліятэкі ў Лондане расхінуў свае дзверы 1 ліпеня 1973. Найбуйнейшая бібліятэка свету (лік адзінак захоўвання перавышае 150 млн.)
Бібліятэка Брытанскага музея паўстала у 1753 г. на аснове кніжнага збору сэра Ханса Слоўна, у якое ўваходзілі англасаксонскія і лацінскія сярэднявечныя манускрыпты, набытыя ім у Роберта Котана і Роберта Гарлея. Кароль Георг II падтрымаў распачынанне і паднёс у дар музею каралеўскую бібліятэку (якую пачаў збіраць Эдуард IV), а разам з ёй і права абавязковага экзэмпляра ўсіх кніг, якія выходзяць у межах Вялікабрытаніі.