Вежа Манпарнас | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | Парыж, Францыя |
Будаўніцтва | 1969–1972 |
Прызначэнне | офісы |
Адкрыццё | 18 чэрвеня 1973 |
Архітэктурны стыль | інтэрнацыянальны стыль |
Матэрыялы | жалезабетон і шкло |
Вышыня | 209 м |
Вышыня па даху | 210 м |
Вышыня па верхнім паверсе | 57 |
Колькасць паверхаў | 59 |
Колькасць падземных паверхаў | 6 |
Колькасць ліфтаў | 25 |
Плошча |
|
Архітэктар | Jean Saubot, Eugène Beaudouin, Urbain Cassan и Louis Hoym de Marien |
Карыстальнік | Mutuelle Générale de l'Éducation Nationale, Q11390177?, Association Pour Adultes et Jeunes Handicapés і Séché Environment |
Emporis | 110509 |
SkyscraperPage | 271 |
Сайт | tour-montparnasse.fr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вежа Манпарнас (фр.: tour Montparnasse) — небаскроб, размешчаны ў 15-й акрузе сталіцы Францыі Парыжа. Паверхавасць небаскроба складае 57 паверхаў, вышыня — 210 м. Будаўніцтва небаскроба вялося з 1969 па 1972 гады.
Вежа Манпарнас — адзіны небаскроб, размешчаны ўнутры гарадской мяжы Парыжа, а не ў яго «прыгарадах».
На верхніх паверхах будынка адкрыты кафэ, сувенірная крама і аглядная пляцоўка. Ёсць лесвіца для пад'ёму на дах, адкуль адкрываецца панарамны выгляд на большую частку горада.
Немудрагелісты дызайн маналітнай вежы, яе гіганцкія памеры, а таксама архітэктурны кантраст, які яна ўчыняе ў цэнтры гістарычнага Парыжа сталі аб'ектам крытыкі, у выніку чаго будаўніцтва небаскробаў у Парыжы было забаронена праз два гады пасля завяршэння вежы Манпарнас. Дызайн небаскроба папярэднічае тэндэнцыі мець акно ў кожным офісе, таму ў вежы Манпарнас вокны маюцца толькі ў офісах, размешчаных па перыметры.
Існуе іранічнае выказванне, згодна з якім, самы прыгожы від на Парыж адкрываецца з вяршыні гэтага небаскроба, паколькі тады ён сам не будзе ў полі зроку. Аналагічнае сцвярджэнне прыпісваецца Гі дэ Мапасану, адносна яго антыпатыі да Эйфелевай вежы.
Паводле апытання, праведзенага на інтэрнэт-сайце «Віртуальны турыст», вежа ўвайшла ў спіс самых выродлівых будынкаў свету, заняўшы ў ім другое месца..