Венскі ўніверсітэт | |
---|---|
ням.: Universität Wien | |
Заснаваны | 12 сакавіка 1365 |
Студэнты | 93 628 |
Сайт | univie.ac.at (ням.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Венскі ўніверсітэт (ням.: Universität Wien, лац.: Alma Mater Rudolphina Vindobonensis) — дзяржаўны ўніверсітэт, размешчаны ў Вене, Аўстрыя. Заснаваны ў 1365, Венскі ўніверсітэт з'яўляецца адным з найстарэйшых універсітэтаў Еўропы. Ва ўніверсітэце вучыцца каля 63 000 студэнтаў, што робіць яго найбуйнейшым па колькасці студэнтаў у нямецкамоўнай прасторы. Ва ўніверсітэце прадстаўлены на выбар навучэнцаў больш за 130 курсаў.
З 331 універсітэтам-партнёрам Венскі ўніверсітэт падтрымлівае праграму па абмене студэнтамі (ERASMUS/SOKRATES). Студэнты з 130 краін наведваюць больш за 10000 прапанаваных лекцый ва ўніверсітэце.