Дзінара

Дзінара
харв. Dinara
Від на Дзінару з горада Кнін
Від на Дзінару з горада Кнін
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня1 913 м
Адносная вышыня1 086 м
Размяшчэнне
44°03′22″ пн. ш. 16°22′53″ у. д.HGЯO
Краіны
Дзінара (Харватыя)
Дзінара
Дзінара
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзінара (харв.: Dinara) — гара ў Харватыі і Босніі і Герцагавіны вышынёй 1913 м (пік Троглаў), частка Дзінарскага нагор’я. Пік Сіньял з вышынёй 1831 м — самы высокі харвацкі пік. Размешчана на мяжы паміж Харватыяй і Босніяй і Герцагавінай у Далмацыі недалёка ад горада Кнін. Ля падножжа гары ў непасрэднай ад яе блізкасці размешчаны населены пункт Кіева, з якога адкрываецца ўражальная панарама на ўсю гару. Дзінара з’яўляецца адной з многіх вяршыняў Дзінарскага нагор’я, аднак прыкметна выбіваецца з навакольнага ландшафту. Расліннасць на гары бедная, дрэў няма. Узыходжанне на гару дзякуючы пакатасці яе схілаў не з’яўляецца складаным, і Дзінара нярэдка становіцца аб’ектам паходаў і экскурсій з суседніх населеных пунктаў.

Зноскі

  1. а б в Alan Čaplar. Dinara - najviša planina u Hrvatskoj(нявызн.). Hrvatski planinarski savez. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 18 лістапада 2011.
  2. Dinara – vrh Dinara (Sinjal) - Hrvatski vrhovi(нявызн.). Hrvatski planinarski savez. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 18 лістапада 2011.

Спасылкі