Касмічная адысея 2001 года | |
---|---|
англ.: 2001: A Space Odyssey | |
Жанр | space adventure film, экранізацыя літаратурнага твору, фільм-містэрыя, эпічны фільм і arthouse science fiction film |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Metro-Goldwyn-Mayer |
Працягласць | 143 хв. |
Бюджэт | 10 500 000 $ |
Зборы | 146 000 000 $ і 60 481 243 $ |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 2 красавіка 1968 |
Наступны фільм | 2010: The Year We Make Contact |
IMDb | ID 0062622 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Касмічная адысея 2001 года» (англ.: 2001: A Space Odyssey; варыянт перакладу — «2001 год: касмічная адысея») — культавы навукова-фантастычны фільм Стэнлі Кубрыка 1968 года, які стаў вяхой у развіцці кінафантастыкі і сусветнага кінематографа ў цэлым. У аснову фільма лягло апавяданне Артура Кларка «Вартавы», якое было апублікавана ў 1951 годзе. Кларк распрацаваў сцэнарый разам з Кубрыкам яшчэ да напісання рамана «2001: Касмічная адысея», які выйшаў у свет адразу пасля фільма.
Карціна распавядае пра серыю сустрэч людзей з метафарычнымі чорнымі маналітамі, якія, відаць, уплываюць на ход чалавечай эвалюцыі. Першая — адбылася на зары гісторыі. Другі раз людзі знаходзяць маналіт на Месяцы ў эпоху асваення чалавекам калязямной прасторы. Маналіт выпускае магутнае выпраменьванне ў бок Юпітэра, і тады, у пошуках трэцяга маналіта, было вырашана адправіць туды экспедыцыю, якой камандуюць астранаўт Дейв Боўмен (Кір Дулі) і Фрэнк Пул (Гары Локвуд), а таксама звышразумны камп’ютар HAL 9000, які мае амаль поўны кантроль над караблём.
У 1991 годзе стужка была ўключана ў Нацыянальны рэестр фільмаў ЗША. Па версіі Амерыканскага інстытута кіно, гэта лепшы навукова-фантастычны фільм у гісторыі Галівуда, а па версіі міжнародных кінакрытыкаў — і ва ўсёй гісторыі сусветнага кіно. Падчас апытання 358 кінарэжысёраў у 2012 годзе больш галасоў, чым за «Касмічную адысею», было пададзена толькі за «Такійскую аповесць» Адзу.