Назва кастрычнік паходзіць ад кастры — адкідаў апрацоўкі сцёблаў валакністых раслін. У гэты час сяляне часалі, трапалі лён і каноплі, з якіх было шмат кастры.
Народная назва падаецца ў выданнях Ф. Скарыны — листопад, у «Храналогіі»А. Рымшы (1581) згадваецца як паздерник. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канечную форму ў 1912 годзе, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзены прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: акцябр, кастрычнік (акцябр), і канчаткова — кастрычнік.
Андрей Рымша. (1581) // Транслитерация О.Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Iвана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36. — Эл.рэсурс starbel.narod.ru
Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. Т. 2. — Мн., 1967. С. 138, 139;
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. . — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.