Клас (ад лац.: classis — разрад, група) — іерархічная ступень біялагічнай сістэматыкі, прыродная таксанамічная група, якая аб'ядноўвае сваяцкія атрады жывёл ці парадкі раслін. Паняцце класу уведзена французскім батанікам Ж. Турнефорам (фр.: Joseph Pitton de Tournefort).
Некаторыя класы падзяляюцца на падкласы. Класы аб'ядноўваюцца ў аддзелы (раслін) і тыпы (жывёл). Прадстаўнікі класу падобныя будовай і паходзяць ад агульных продкаў.