Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Ліён (фр.: Lyon) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтр рэгіёна Авернь — Рона — Альпы.
Ліён з’яўляецца цэнтрам «Вялікага Ліёна» (фр.: Grand Lyon), або Ліёнскай суполкі гарадоў (fr:Communauté urbaine de Lyon), якая складаецца з 57 адміністрацыйных адзінак і з’яўляецца самай вялікай па колькасці насельніцтва (больш за 1,2 млн жыхароў), з падобных утварэнняў ў Францыі. Ліён знаходзіцца за 470 км ад Парыжа, за 320 км ад Марселя, за 160 км ад Жэневы, за 280 км ад Турына, і 600 км ад Барселоны.
Узнік на месцы паселішчаў галаў. 3 43 да н.э. рымская калонія Лугдунум, з 16 да н.э. адміністрацыйны цэнтр правінцыя Лугдунская Галія. 3 476 сталіца Бургундскага каралеўства. У 534 заваяваны франкамі. У ХІ—ХІІІ ст. у складзе «Свяшчэннай Рымскай імперыі», цэнтр графства Ліянэ, 3 1173 — архіепіскапства; у 1245 і 1274 тут праходзілі ўсяленскія саборы. У 1312 горад далучаны да дамена французскага караля. У XVI ст. буйны цэнтр еўрапейскага гандлю і крэдыту, шаўкаткацтва і кнігадрукавання. Штогадовыя еўрапейскія гандлёва-фінанасавыя кірмашы арганізоўваюцца з XV ст.
У ХІХ ст. цэнтр рабочага руху, у т.л. паўстанняў (1831, 1834). У ІІ сусветную вайну акупіраваны нямецкмі войскамі (1942—44), цэнтр Руху Супраціўлення на поўдні Францыі.
Важны прамысловы цэнтр. Старадаўні еўрапейскі цэнтр вытворчасці вырабаў з натуральнага шоўку (з XV ст.), тканін з штучнага шоўку і сінтэтычнага валакна, трыкатажу, фарбавальнікаў. У Ліёне і прыгарадах развіваецца машынабудаванне, хімічная прамысловасць і інш.
Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт пры ўпадзенні р. Сона ў р. Рона. Міжнародны аэрапорт. Метрапалітэн.
Дзейнічаюць Акадэмія навук, 4 ўніверсітэты. Музеі: тканін, дэкарацыйнага мастацтва, Ліянэ, выяўленчых мастацтваў, архітэктуры.
Архітэтурныя помнікі: 2 старажытнарымскія тэатры (у т.л. Амфітэатр трох Галій), раманска-гатычныя і гатычныя цэрквы.
Спіс гарадоў-пабрацімаў (выдзелены тоўстым шрыфтам) і гарадоў-партнёраў Ліёна (паводле афіцыйнага сайта ліёнскай мэрыі):