Маравы Moravané | |
---|---|
Саманазва | чэшск.: Moravané, Moraváci |
Колькасць | 522,474 чал. (2011 год) |
Рассяленне |
Чэхія Славакія |
Этнічныя мовы | Мараўская мова |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | Каталіцызм |
Геаграфічна-моўная група | Славяне |
Блізкія этнасы | Чэхі, славакі |
Мара́вы, марава́не (чэшск.: Moravané, разм. Moraváci) — этнічная група чэхаў, галоўным чынам пражываюць у Маравіі, а таксама ў Славакіі.
Назва, верагодна, пайшла ад ракі Моравы. Аналагічна мянушку атрымалі ганакі, якія пражываюць па рацэ Гане з цэнтрам у Оламаўцы.
Па даных 2001 года агульная колькасць народа складае 380,474 чалавек.
Мараване — каталікі.
Мова — мараўскія гаворкі чэшскай мовы, якія адносяцца да заходнеславянскай групы моў. Алфавіт — лацінскі.
У старажытнасці тэрыторыю Маравіі засялілі славянскія плямёны. Затым землі Багеміі, Маравіі і Славакіі (тады Венгрыі) аб'ядналіся пад уладай аўстрыйскіх Габсбургаў (1526).
У XX стагоддзі тэрыторыя Маравіі ўвайшла ў склад Чэхаславакіі. У 1993 годзе адзіная дзяржава распалася на Чэхію і Славакію, і Маравія стала часткай тэрыторыі Чэхіі.