Вёска
Маставая
|
Мастава́я (трансліт.: Mastavaja, руск.: Мостовая) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета. Месціцца за 19,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 31,5 км ад Мінска, на правым беразе Свіслачы.
Населены пункт заснаваны як пасёлак Маставое ў 1920-я гады ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас, дзейнічала кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.