Міжнародны валютны фонд

Міжнародны валютны фонд (МВФ)
     Дзяржавы — члены МВФ
Краіна
Штаб-кватэра Злучаныя Штаты Амерыкі Вашынгтон, ЗША
Тып арганізацыі Спецыялізаваная ўстанова ААН
Афіцыйныя мовы англійская
Кіраўнікі
Распараднік Крысцін Лагард
Заснаванне
Стварэнне хартыі МВФ 22 ліпеня 1944
Афіцыйная дата стварэння МВФ 27 снежня 1945
Пачатак дзейнасці 1 сакавіка 1947
Колькасць супрацоўнікаў
  • 2 908 чал. (30 красавіка 2022)
Матчыная арганізацыя Арганізацыя Аб’яднаных Нацый
Член у 187 дзяржаў-членаў
www.imf.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Будынак МВФ (Вашынгтон)

Міжнародны валютны фонд, МВФ (англ.: International Monetary Fund, IMF) — міжнародная арганізацыя, якая назірае за глабальнай фінансавай сістэмай, макраэканамічнай палітыкай дзяржаў-членаў МВФ, асабліва за абменнымі курсамі валют і плацежным балансам. Арганізацыя ўтворана, каб стабілізаваць міжнародныя абменныя курсы і садзейнічаць эканамічнаму развіццю. МВФ таксама прапануе крэдыты, галоўным чынам для краін, якія перажываюць эканамічныя цяжкасці. Штаб-кватэра МВФ размешчана ў Вашынгтоне (ЗША).

Функцыі МВФ

  • садзейнічанне міжнароднаму супрацоўніцтву ў грашовай палітыцы;
  • развіццё сусветнага гандлю;
  • крэдытаванне краін-удзельніц;
  • стабілізацыя грашовых курсаў.

Удзельнікі

У якасці дзяржаў-заснавальніцаў у фондзе напачатку бралі ўдзел Балівія, Брытанія, Бельгія, Гандурас, Гватэмала, Грэцыя, Дамініканская Рэспубліка, ЗША, Індыя, Ірак, Іран, Ісландыя, Калумбія, Канада, Кітай, Куба (да 2 красавіка 1964 г.), Люксембург, Нарвегія, Нідэрланды, Парагвай, Паўднёвая Афрыка, Польшча (да 1950 г., аднавіла ўдзел 12 чэрвеня 1986 г.), Філіпіны, Францыя, Чэхаславакія (да 1954 г.), Егіпет, Эквадор і Эфіопія. Колькасць удзельнікаў устойліва павялічвалася і ў чэрвені 2010 года дасягнула 185 дзяржаў.

Урад Беларусі бярэ ўдзел у МВФ з 10 ліпеня 1992 года. Урады ўсіх сумежных з Беларуссю краін таксама з’яўляюцца яго ўдзельнікамі. Урад Польшчы — ад заснавання фонду, Літвы — з 29 красавіка 1992 г., Латвіі — з 19 мая 1992 г., Расіі — з 1 чэрвеня 1992 г., Украіны — з 3 верасня 1992 года.

У Беларусі

14 красавіка 2009 года, пасля чатырохгадовага перапынку, МВФ аднавіў у Беларусі пасаду свайго сталага прадстаўніка. Яе заняла Наталля Калядзіна, якая раней працавала старшым эканамістам Еўрапейскага аддзелу МВФ.

Зноскі

  1. Крысцін Лагард стала першай жанчынай, якая ўзначаліла МВФ
  2. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 чэрвеня 2020.
  3. https://www.imf.org/external/pubs/ft/ar/2022/downloads/web-tables.pdf
  4. Беларусь: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.). Даныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд. Праверана 23 кастрычніка 2010.
  5. Літва: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.). Даныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд. Праверана 23 кастрычніка 2010.
  6. Латвія: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.). Даныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд. Праверана 23 кастрычніка 2010.
  7. Расійская Федэрацыя: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.). Даныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд. Праверана 23 кастрычніка 2010.
  8. Украіна: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.). Даныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд. Праверана 23 кастрычніка 2010.
  9. МВФ займеў сталага прадстаўніка ў Беларусі// Радыё «Свабода». 14 красавіка 2009

Спасылкі