Насельніцтва Уругвая

Па колькасці насельніцтва (3,5 млн чалавек) Уругвай у Паўднёвай Амерыцы саступае ўсім лацінамерыканскім краінам і апярэджвае толькі слабазаселеныя Гаяну і Сурынам.

Дынаміка колькасці насельніцтва

Полава-ўзроставая піраміда, 2016

Прырост насельніцтва невысокі — каля 0,3 % у год (2017), яго ствараюць станоўчы натуральны і міграцыйны складнікі. У пачатку XXI стагоддзя знізіўся сумарны каэфіцыент нараджальнасці і колькасць дзяцей паменела (гл.піраміду). Нягледзячы на тое, што сучаснае насельніцтва Уругвая сфармавалі імігранты, апошніх паўстагоддзя сальда міграцыі было пераважна адмоўным (у 1963-2008). І толькі ў апошнія 10 год Уругвай прыцягвае мігрантаў больш, чым выштурхоўвае.

Расавы склад

Да прыходу еўрапейцаў на тэрыторыі сучаснага Уругвая пражывала толькі некалькі індзейскіх плямёнаў, пасля практычна цалкам знішчаных, таму 88 % насельніцтва Уругвая адносіцца да еўрапеоіднай расы, пераважна гэта нашчадкі іспанцаў і італьянцаў. 8 % насельніцтва складаюць метысы, 4,6 % — чарнаскурыя.

Рэлігійны склад

45 % уругвайцаў з'яўляюцца каталікамі, каля 10 % вызнаюць іншыя плыні хрысціянства. Каля 30 % сцвярджаюць, што вераць у бога, але не ведаюць, у якога, яшчэ 15 % — атэісты або агностыкі. Сярод чарнаскурых уругвайцаў папулярная бразільская умбанда.

Размяшчэнне і рассяленне

Мантэвідэа

Шчыльнасць насельніцтва невысокая — 19 чалавек на 1 км². Насельніцтва канцэнтруецца пераважна ўздоўж эстуарыя Ла-Плата. Узровень урбанізацыі — 92 %. У сталічным горадзе, Мантэвідэа, пражывае каля каля 1,6 млн жыхароў, а ў агламерацыі Вялікі Мантэвідэа — 1,9 млн чалавек, або больш за палову насельніцтва краіны. Іншыя вялікія гарады — Мальданада і Сальта.

Зноскі