Сорт або культывар (англ.: cultivar) — група культурных раслін, якія ў выніку селекцыі атрымалі пэўны набор характарыстык (карысных або дэкаратыўных), якія адрозніваюць гэтую групу раслін ад іншых раслін таго ж віду. Кожны сорт раслін мае унікальнае найменне і захоўвае свае ўласцівасці пры шматразовым вырошчванні.
Сорт — гэта асобная група раслін у рамках вядомых батанічных груп, незалежна ад таго, ці задавальняе яна цалкам або часткова ўмовы падання прававой аховы, з'яўляецца новай.
Міжнародны кодэкс наменклатуры для культурных раслін (англ.: International Code of Nomenclature for Cultivated Plants (ICNCP)) рэгулюе найменні сартоў, сартавых груп і вегетатыўных гібрыдаў. ICNCP дзейнічае ў рамках Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры (англ.: International Code of Botanical Nomenclature) які рэгулюе афіцыйныя назвы раслін.