Сікхізм | |
---|---|
панджаб.: ਸਿੱਖੀ | |
Сцяг | |
Дата заснавання / стварэння | 1469 |
Названа ад | guru-shishya tradition |
Заснавальнік | Guru Nanak |
Колькасць членаў | 23 000 000 |
Месца заснавання | Пенджаб |
Асноватворны дакумент | Guru Granth Sahib |
Папярэдні ў спісе | індуізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сікхізм (ад пендж. ਸਿੱਖੀ, «сікхӣ», «паслядоўнік, вучань») — монатэістычная рэлігія, заснаваная ў 16 стагоддзі ў паўночна-заходняй частцы Індастана гуру (духоўным настаўнікам) Нанакам, які жыў з 1469 па 1539 гады. Галоўным святы пісаннем сікхаў з’яўляецца Гуру Грантх Сахіб.
Сікхізм узнік на сутыку ісламу і індуізму, але з’яўляецца самастойнай рэлігійна-філасофскай канструкцыяй. Гэтай рэлігіяй успрымаюцца індуісцкія канцэпцыі кармы і перараджэння, але адпрэчваецца каставая сістэма. Сыкхі вераць, што Бог з’яўляецца адзінай рэальнасцю і духоўнае вызваленне можа дасягацца шляхам здаволення яго праз сардэчны спеў, паўтор святога імені, медытацыю і служэнне. Цэнтральнай з’яўляецца канцэпцыя Халса, абранай расы святых воінаў, як і гэтак званае пяць «К»: канга (грэбень), какч (кароткія шырокія штаны), кірпань (меч), кара (стальны бранзалет), кес (неабрэзаныя валасы і барада).
На сёння сікхізм налічвае каля 30 млн паслядоўнікаў, з якіх 83 % пражывае ў Індыі, 76 % індыйскіх сікхаў жывуць у Пенджабе, таксама вернікі пражываюць у Пакістане. Колькасць вернікаў штогод павялічваецца. Шырока прадстаўлены ў дзяржаўным апараце і ўзброеных сілах Індыі (наступствы адпаведнай палітыкі брытанскай каланіяльнай адміністрацыі).