Славутасць | |
Усходні вакзал | |
---|---|
48°52′37″ пн. ш. 2°21′33″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Франсуа-Аляксандр Дзюкенэ |
Дата заснавання | 1849 |
Матэрыял | эўвіль |
Сайт | garesetconnexions.sncf/… (фр.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Усходні вакзал (фр.: Gare de L'Est) — адзін з сямі парыжскіх вакзалаў, які абслугоўвае ўсходні напрамак Францыі (Нансі, Страсбург, Рэймс), а таксама дальнія кірункі: Швейцарыя, Люксембург, Германія, Аўстрыя. Знаходзіцца на Плошчы 11 лістапада 1918 г. (Place du 11-Novembre-1918) у 10-ай акрузе Парыжа.
Пабудаваны архітэктарам Ф. Дзюкенэ ў 1847—1849 гг. 4 кастрычніка 1883 г. з гэтага вакзала ўпершыню адправіўся легендарны цягнік Усходні экспрэс (Venice Simplon Orient-Express).
У памяць бітвы пад Вердэнам над касамі вакзала размешчаны два пано: «Патрыёты ўходзяць на фронт» і «Вяртанне ваеннапалонных».
5 красавіка 2007 г. цягнік, які рухаўся з прыгарада Шато-Цьеры (Chateau-Thierry), урэзаўся ў абмежавальны буфер. У выніку аварыі раненні атрымалі 71 чалавек.