Ха Шы Мін

Ха Шы Мін
Hồ Chí Minh
Сцяг Старшыня ЦК Партыі працаўнікоў В’етнама
19 лютага 1951 — 2 верасня 1969

Нараджэнне 19 мая 1890(1890-05-19)
Смерць 2 верасня 1969(1969-09-02) (79 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні в’етн.: Nguyễn Sinh Cung
Бацька Нгуен Шынь Шак
Маці Хоанг Тхі Лоан
Жонка Танг Тует Минь
Веравызнанне Vietnamese folk religion
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Званне генерал
Бітвы
Узнагароды Ордэн Леніна  — 1967
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ха Шы Мін (Hồ Chí Minh; 19 мая 1890 — 2 верасня 1969) — в’етнамскі камуністычны дзеяч, кіраўнік жнівеньскай рэвалюцыі ў В’етнамскай імперыі, першы прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам (ДРВ). Сапраўднае імя — Нгуен Шынь Кунг і Нгуен Тат Тхань. Яшчэ адзін псеўданім — Нгуен Ай Куок («Нгуен-патрыёт»).

Біяграфія

Нарадзіўся 19 мая 1890 г. ў правінцыі Нгеян.

У 1911 з’ехаў за мяжу, дзе працаваў матросам. З 1916 па 1923 год жыў у ЗША, Англіі, Францыі. У 1920 г. ўступае у Французскую камуністычную партыю. З дапамогай новых сяброў-аднапартыйцаў трапіў у Савецкі Саюз, дзе працягнуў палітычную дзейнасць і канчаткова сфарміраваўся як камуністычны лідар.

З 1920-х гадоў — актывіст Камінтэрну.

У 1925 г. арганізаваў Таварыства рэвалюцыйнай моладзі В’етнама. Каб пазбегнуць арышту быў вымушаны жыць у Камбоджы. У той час у Індакітаі ўжо дзейнічалі паасобку камуністычныя группы. Ха Шы Мін аб’яднаў іх, дзякуючы гэтаму ў 1930 г. была арганізавана Камуністычная партыя Індакітая.

З 1946 па 1955 гг. быў прэм’ер-міністрам Паўночнага В’етнама. З 1946 па 1969 гг. — прэзідэнт Паўночнага В’етнама.

Маўзалей Ха Шы Міна ў Ханоі

Пахаваны у Ханоі, у маўзалеі, на плошчы Бадзінь.

Памяць

  • У яго гонар, у 1976 г., сталіца Паўднёвага В’етнама горад Сайгон быў перайменаваны ў Хашымін.
  • У Маскве у 1969 — названа плошча Ха Шы Міна, на якой яму пазней адкрылі помнік.
  • У Санкт-Пецярбургу, (горад-пабрацім Хашыміна), у 1978 г., названа вуліца Ха Шы Міна.
  • 19 мая 2010 г. ў двары ўсходняга факультэту СПБДУ (Санкт-Пецярбург) быў адкрыты помнік Ха Шы Міну .

Зноскі

  1. а б Ho Chi Minh // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ho Chi Minh // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Пераможца французаў і амэрыканцаў. Беларуская Салідарнасьць (19 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2015. Праверана 5 ліпеня 2014.
  4. М. Мясніковіч. Беларусь і В'етнам плануюць на працягу пяці гадоў павялічыць штогадовы тавараабарот да $ 1 млрд.(недаступная спасылка). Савет Міністраў РБ. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 5 ліпеня 2014.
  5. Новости СПбГУ: открыт Институт Хо Ши Мина и памятник ему Архівавана 8 студзеня 2014.

Літаратура

  • «Хо Ши Мин». Избранное. Библиотека вьетнамской литературы, Прогресс, 1979 г.
  • «Хо Ши Мин». Избранное. Воспоминания о Хо Ши Мине. Издательство политической литературы, 1990 г. ISBN 5-250-00856-9
  • Евгений Кобелев. «Хо Ши Мин». Жизнь замечательных людей, Молодая гвардия, 1983 г.
  • Афонин С., Кобелев Е. «Товарищ Хо Ши Мин». М.: Политиздат, 1980 г.
  • Афонин С., Кобелев Е. «Беседы о Хо Ши Мине». М.: Детская литература, 1987 г.

Спасылкі