Хлодвіг I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Chlodovechus, Luduinus, Clodovicus, Ludovicus, старажытнагерм. Chlodowech, Chlodwig | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хільдэрык I | ||||||
Пераемнік | Тэадорых I, Хладамір, Хільдэберт I, Хлотар I | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 466
|
||||||
Смерць |
27 лістапада 511 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Меравінгі | ||||||
Бацька | Хільдерык I | ||||||
Маці | Базіна Цюрынгская | ||||||
Жонка | Клацільда Бургундская і прынцэса франкаў | ||||||
Дзеці | Тэадорых I, Інгамер, Хладамір, Хільдэберт I, Хлотар I і Клацільда Малодшая | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Дзейнасць | манарх | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хлодвіг I (лац.: Chlodovechus, Luduinus, Clodovicus, Ludovicus; каля 466 — 27 лістапада 511, Парыж) — кароль салічаскіх франкаў, пазней усяго Франкскага каралеўства. Кіраваў у 481/482 — 511 гадах. З дынастыі Меравінгаў. Сын караля Хільдэрыка I і каралевы Базіны Цюрынгскай. Хлодвіг быў адным з самых буйных палітыкаў свайго часу, самым паспяховым з германскіх правіцеляў V стагоддзя.
Сын Хільдэрыка I, пасля смерці якога ў 481 ці 482 годзе атрымаў у спадчыну царства заходніх франкаў (ва ўзросце 15 год). У 486 годзе ён павёў сваё войска на Суасон, апошнюю з гала-рымскіх крэпасцей, і перамог рымскага намесніка ў Галіі Сіягрыя. Хлодвіг пашырыў уладанні салічаскіх франкаў да р. Луара, што стала зыходным этапам стварэння Франкскай дзяржавы. Затым ён заваяваў большасць зямель алеманаў (496), выгнаў з Паўднёвай Галіі вестготаў (507), падпарадкаваў франкаў, што жылі па сярэднім цячэнні Рэйна.
Хлодвіг умацаоўваў каралеўскую ўладу. У 496 годзе прыняў хрысціянства ў артадаксальнай форме (у той час як іншыя германскія плямёны прытрымліваліся арыянства), што спрыяла ўмацаванню яго ўлады, забяспечвала яму падтрымку духавенства і добразычлівыя адносіны гала-рымскага насельніцтва. Сваёй рэзідэнцыяй зрабіў Парыж. Пры Xлодвігу была запісана Салічаская праўда, такім чынам ён кадыфікаваў законы франкаў і забяспечыў прававое адзінства для свайго каралеўства.
Жонка — Клацільда Бургундская (каля 475 — каля 545). Яго чатыры сыны (Тэадорых I, Хладамір, Хільдэберт I, Хлотар I) у адпаведнасці з франкскай традыцыяй падзялілі каралеўства пасля яго смерці.