13 чэрвеня — сто шэсцьдзесят чацвёрты (сто шэсцьдзесят пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
Нарадзіліся
- 40: Гней Юлій Агрыкала, рымскі палкаводзец
- 839: Карл III Тоўсты, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (пам. 13.1.888)
- 1655: Дзмітрый Галіцын, рускі дзяржаўны дзеяч, губернатар Кіева, член Тайнага савета (пам. 14(24).4.1737)
- 1702: Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька», вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мецэнат (пам. 12.5.1762)
- 1812: Ізмаіл Сразнеўскі, рускі філолаг, этнограф, складальнік слоўніка старажытнарускай мовы
- 1831: Джэймс Максвел, брытанскі фізік (пам. 5.11.1879)
- 1834: Канстанцін Вераніцын, удзельнік літаратурнага жыцця на Беларусі, аўтар паэмы «Тарас на Парнасе» (пам. 13(26).8.1903)
- 1870: Жуль Бардэ, французскі імунолаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1919)
- 1888: Антон Аўсянік, беларускі палітык і дыпламат, дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі (пам. пасля 1933)
- 1889: Павел Жаўрыд, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстання (пам. 11.5.193])
- 1917: Аўгуста Роа-Бастас, парагвайскі пісьменнік (пам. 26.4.2005)
- 1928: Джон Форбс Нэш, амерыканскі матэматык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (пам 23.5.2015)
- 1930: Готхард Граўбнер, нямецкі мастак
- 1936: Мішэль Жазі, французскі бягун на сярэднія і доўгія дыстанцыі
- 1944: Пан Гі Мун, паўднёвакарэйскі дыпламат, восьмы генеральны сакратар ААН
- 1956: Леанід Тараненка, беларускі цяжкаатлет, двухразовы чэмпіён свету
- 1957: Аляксандр Аляксандравіч Бейлінсон, амерыканскі матэматык
- 1980: Хуан Карлас Навара, іспанскі баскетбаліст
- 1991: Кэці Мун, амерыканская лёгкаатлетка
Памерлі
- 1231: Антоній Падуанскі, партугальскі францысканец, тэолаг, каталіцкі святы
- 1890: Іван Мінаеў, рускі ўсходазнавец, заснавальнік рускай індалагічнай школы
- 1938: Шарль Эдуар Гіём, швейцарска-французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 1943: Юльян Саковіч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч (нар. 24.8.1906)
- 1965: Марцін Бубер, нямецка-яўрэйскі філосаф
- 1971: Сяргей Прытыцкі, палітычны дзеяч Заходняй Беларусі і БССР, лідар КПЗБ (нар. 1.2.1913)
- 1982: Халід, 4-ы кароль Саудаўскай Аравіі
- 1986: Бені Гудмен, джазавы кларнетыст і дырыжор, «кароль свінга»
Святкуюць