Пачалася апошняя перадваенная масавая дэпартацыя, скіраваная супраць «варожых элементаў» і іх сямей у заходніх абласцях Беларусі, Украіны, Малдавіі. За 19—20 чэрвеня з Беларусі высланыя ў Сібір і Казахстан 22 тыс. чалавек.
29 чэрвеня: Савет Народных Камісараў СССР і ЦК ВКП(б) выдалі дырэктыву, у якой заклікалі распачаць падпольную і партызанскую барацьбу ў раёнах, пакінутых Чырвонай арміяй пры адступленні.
3 ліпеня: Упершыню пасля пачатку вайны Іосіф Сталін выступіў з радыёзваротам да савецкага народу.
17 ліпеня: Арганізавана генеральная акруга «Беларусь», якая разам з генеральнымі акругамі «Літва», «Латвія» і «Эстонія» ўвайшла ў склад рэйхскамісарыята «Остланд».
30 ліпеня: Адноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Польшчай і СССР