Amazon.com

Amazon.com, Inc.
Тып карпарацыя[d] і публічная кампанія
Лістынг на біржы NASDAQ: AMZN
Заснаванне 1995
Заснавальнікі Джэф Безас
Размяшчэнне  ЗША: Сіэтл (штат Вашынгтон)
Ключавыя постаці Джэф Безас (галоўны выканаўчы дырэктар), Рык Дэлзел (CIO)
Галіна рознічны гандаль, хостынг, вэб-служба і электронная камерцыя
Прадукцыя Amazon Echo, Amazon Prime, Prime Video, ComiXology, Amazon Web Services, Alexa Internet, Amazon Appstore, Amazon Kindle, Amazon S3, Internet Movie Database, Shopbop і Amazon.com[d]
Уласны капітал
  • 138 млрд $ (31 снежня 2021)
Абарот $513,98 млрд (2022 год)
Аперацыйны прыбытак
  • 24,9 млрд $ (31 снежня 2021)
Чысты прыбытак $−2,72 млрд (2022 год)
Актывы
  • 421 млрд $ (31 снежня 2021)
Капіталізацыя
  • 1,55 млрд $ (18 лютага 2022)
Колькасць супрацоўнікаў 798,000 (2019)
Дэвіз …and you’re done (... і ўсё гатова)
Даччыныя кампаніі A9.com, Amazon Web Services, Alexa Internet, Zappos, IMDb.com, Inc., Twitch Interactive, Amazon Books, Amazon Games, Amazon Lab126, Amazon Publishing, Amazon Robotics, Amazon MGM Studios, Audible, Body Labs, Book Depository, Box Office Mojo, Digital Photography Review, Goodreads, Graphiq, Ring, Whole Foods Market, Woot, Diapers.com, Prime Video, Sqrrl, Double Helix Games, Amazon Logistics, Amazon Air, Amazon Logistic Prague, Amazon Europe Core, Amazon Czech Republic Services, Amazon University Esports, Amazon Prime Air, Souq.com, Amazon Technologies і MGM Holdings
Сайт www.amazon.com

Amazon.com, Inc. (прамаўляецца Амазон ком інкарпарэйтэд) — амерыканская транснацыянальная кампанія, якая спецыялізуецца на электроннай камерцыі, воблачных вылічэннях, інтэрнэт-рэкламе, лічбавай трансляцыі і штучным інтэлекце. Штаб-кватэра кампаніі размешчана ў Сіэтле.

Amazon — гэта адзін з першых інтэрнэт-сэрвісаў, арыентаваных на продаж тавараў масавага попыту. Першапачаткова гэта была кніжная інтэрнэт-крама, але пазней Amazon перайшоў да продажу мноства катэгорый тавараў, і гэтая стратэгія прынесла яму мянушку Крама ўсяго. Amazon мае некалькі даччыных кампаній з рознымі напрамкамі бізнесу, сярод іх Amazon Web Services з паслугамі воблачных вылічэнняў, Ring, якая распрацоўвае разумныя дзвярныя званкі, і Twitch з паслугай прамой трансляцыі камп’ютарных гульняў.

Станам на 2023 год кампанія прадстаўляе найбуйнейшыя ў свеце сэрвісы інтэрнэт-гандлю, воблачных вылічэнняў і прамой трансляцыі. Amazon з’яўляецца найбуйнейшай у свеце інтэрнэт-кампаніяй па даходах і долі рынку, другім па велічыні прыватным працадаўцам у Злучаных Штатах і адной з самых каштоўных кампаній у свеце.

Amazon распаўсюджвае разнастайны кантэнт праз свае даччыныя кампаніі Amazon Prime Video, Amazon Music, Twitch і Audible. Таксама публікуе кнігі праз выдавецтва Amazon Publishing, стварае фільмы і тэлевізійны кантэнт праз Amazon Studios і з’яўляецца ўладальнікам кіна- і тэлестудыі Metro-Goldwyn-Mayer з сакавіка 2022 г. Amazon таксама вырабляе спажывецкую электроніку, а менавіта электронныя кнігі Kindle, разумныя калонкі Echo, планшэты і тэлевізары Fire.

Гісторыя

Amazon.com быў створаны ў 1994 годзе амерыканскім прадпрымальнікам Джэфам Безасам, у 1995 годзе магазін пачаў анлайнавы гандаль кнігамі. У чэрвені 1998 года магазін пачынае прадаваць музычныя запісы, а ў лістападзе таго ж года — відэапрадукцыю.

У 2015 годзе рынкавая капіталізацыя Amazon перавысіла капіталізацыю Walmart у рознічным гандлі ў Злучаных Штатах.

У 2018 годзе яго двухдзённы сэрвіс дастаўкі Amazon Prime перасягнуў 100 мільёнаў абанентаў па ўсім свеце.

Даччыныя кампаніі

Amazon валодае больш чым 40 даччынымі кампаніямі, у тым ліку Amazon Web Services, Amazon Music, Amazon Prime Video, Audible, Diapers.com, Goodreads, IMDb, Kuiper Systems, Ring, Twitch, Zappos і Zoox.

Amazon Web Services

Кампанія Amazon Web Services (AWS) прадастаўляе платформы воблачных вылічэнняў прыватным асобам, кампаніям і ўрадам з аплатай па меры выкарыстання. Станам на 4 квартал 2021 года AWS займала 33 % рынку воблачнай інфраструктуры, яе канкурэнты Microsoft Azure і Google Cloud мелі 21 % і 10 % адпаведна.

Ring

Кампанія Ring вядомая сваімі разумнымі дзвярнымі званкамі з падлучэннем да Wi-Fi, аднак таксама вырабляе іншыя прылады, напрыклад камеры бяспекі. У 2018 годзе Amazon купіў Ring за 1 мільярд долараў.

Twitch

Twich — гэта амерыканскі сэрвіс прамой трансляцыі відэа, які засяроджваецца на прамой трансляцыі відэагульняў і спаборніцтваў па кіберспорце. Станам на кастрычнік 2013 года на сайце было 45 мільёнаў унікальных гледачоў. Twitch быў набыты Amazon у жніўні 2014 года за 970 мільёнаў долараў. У 2015 годзе ў Twitch было больш за 100 мільёнаў гледачоў у месяц.

Зноскі

  1. а б в Amazon.com, Inc. Annual Report 2021 SEC 10-K
  2. Forbes Amazon (AMZN) Stock Key Data
  3. а б Amazon.com, Inc. Annual Report 2016 — 2017.
  4. http://www.imdb.com/pressroom/ Праверана 27 снежня 2017.
  5. Microsoft Cloud Revenues Leap; Amazon is Still Way Out in Front (англ.). srgresearch.com. Reno, Nevada: Synergy Research Group.
  6. Jopson, Barney. Amazon urges California referendum on online tax (англ.). Financial Times (12 ліпеня 2011). Праверана 09-04-2023.
  7. https://fortune.com/global500/search/
  8. https://www.cnbc.com/2016/09/23/amazon-climbs-into-list-of-top-five-largest-us-stocks-by-market-cap.html
  9. https://www.nytimes.com/2015/08/18/technology/amazon-bezos-workplace-management-practices.html
  10. https://www.cnbc.com/2018/04/18/amazon-ceo-jeff-bezos-2018-shareholder-letter.html
  11. Amazon Jobs – Work for a Subsidiary (англ.). Архівавана з першакрыніцы August 1, 2014. Праверана October 27, 2014.
  12. Panettieri, Joe. Cloud Market Share 2020: Amazon AWS, Microsoft Azure, Google, IBM (англ.). ChannelE2E (3 жніўня 2020). Праверана October 12, 2020.
  13. Montag, Ali. Amazon buys Ring, a former 'Shark Tank' reject (англ.). CNBC (27 лютага 2018). Праверана February 20, 2019.
  14. Ewalt, David M. (December 2, 2013). "The ESPN of Videogames". Forbes . Архівавана з арыгінала August 3, 2017. Праверана September 17, 2017.
  15. Welch, Chris. Amazon, not Google, is buying Twitch for $970 million (англ.). The Verge (25 жніўня 2014). Праверана August 8, 2017.
  16. Sarah Needleman. Twitch's Viewers Reach 100 Million a Month (англ.). The Wall Street Journal (29 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы August 9, 2017. Праверана August 4, 2017.

Літаратура

  • Robert Spector. amazon.com--Get Big Fast: Inside the Revolutionary Business Model That Changed the World. — Harper Collins Publishers, 2001. — ISBN 0-06-662041-4.
  • Mike Daisey. 21 Dog Years. — Free Press, 2002. — ISBN 0-7432-2580-5.
  • Mara Friedman. Amazon.com for Dummies. — Wiley Publishing, 2004. — ISBN 0-7645-5840-4.
  • James Marcus. Amazonia: Five Years at the Epicenter of the Dot.Com Juggernaut. — W.W. Norton, 2004. — ISBN 1-56584-870-5.

Спасылкі