BMW Z1

BMW Z1
BMW Z1
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 19861991
Зборка:  ЗША
Дызайн
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. родстар (2‑месн.)
2‑дзв. купэ (2‑месн.)
2‑дзв. кабрыялет (2‑месн.)
Платформа: BMW E30
Рухавікі
2.5л BMW M20B25 I6
Трансмісія
5-хутк. МКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 3921 мм
Шырыня: 1690 мм
Вышыня: 1227 мм
Колавая база: 2447 мм
Маса: 1250 кг
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: BMW E30
Сегмент: S-сегмент
Іншае
Дызайнер: Харм Лагаай (1991)

БМВ Z1— двухмесны родстар, распрацаваны нямецкім аўтавытворцам BMW, натхнёны яго знакамітым папярэднікам 507. Ён выпускаўся з сакавіка 1989 года па чэрвень 1991 года. Z1 меў асаблівыя дзверы, якія хаваліся ў дзвярныя парогі. У агульнай складанасці было выпушчана 8000 аўтамабіляў. Усе мадэлі Z1 былі з левым рулём.

Гісторыя

Першы ўзор Z1 быў прадстаўлены для прэсы кампаніяй BMW у 1986 годзе, а афіцыйная прэзентацыя адбылася ў 1987 годзе на Франкфурцкім аўтасалоне. Першапачатковы попыт быў настолькі вялікім, што BMW да пачатку вытворчасці мела ўжо 5000 заказаў. Тым не менш, попыт значна ўпаў прыкладна ў 1988 годзе і BMW спыніў вытворчасць у 1991 годзе. Ёсць меркаванне, што падзенне попыту было абумоўлена першапачатковым завышаным попытам ад спекулятыўных інвестараў. Аднак у 1988 годзе BMW паведаміла, што яна мае 35000 заказаў на Z1.

Распрацоўка BMW Z1 заняла тры гады і вялася ўласным падраздзяленнем BMW Forschung und Technik GmbH. Стварэнне Z1 прыпісваецца Ульрыху Безу і яго камандзе ў BMW Technik GmbH (Харм Лагаай, Аляксандр Прэгль, Рудольф Мюлер, Луц Янсен, Вольф-Генрык Менке, Дытэр Шафнер, Клаўс Фаўст, Сабіна Зямелка, Патрык Аюб і Стэфан Старк). Кіраванне праектам было перададзена Клаўсу Фаўсту, калі Без перайшоў у Porsche AG ў кастрычніку 1988 года.

На BMW Z1 былі распрацаваны і дэбюціравалі новыя тэхналогіі. Дызайнер Z1 Харм Лагаай адзначаў, што вытворчасць Z1 дапамагла BMW зарэгістрыраваць патэнты на высокаінтэнсіўныя газаразрадныя лямпы, трубчасты каркас, механізм дзверы і шасі асновы кузава.

Z-серыя

Літара Z у абазначэнні Z1 першапачаткова азначала ням.: Zukunft (што азначала будучыня) і пасля была распаўсюджана на іншыя машыны ў серыі: Z3, Z4 і Z8). Усе гэтыя аўтамабілі (у тым ліку і Z1) былі двухдзверныя родстары (за выключэннем некалькіх М купэ і мадэляў Z3 і Z4 са складным жорсткім дахам).

Канструкцыя

Шасі

БМВ Z1

Шасі было распрацавана спецыяльна для Z1 і мела шэраг інавацыйных функцый: зменныя кузаўныя панэлі, неперарыўныя цынкавыя зварныя швы, састаўное днішча, і незвычайныя дзверы. Некаторыя часткі аўтамабіля (уключаючы рухавік, каробку перадач і пярэднюю падвеску) былі запазычаныя ад BMW E30 325i і 325Ix, але Z1 шмат у чым заставалася арыгінальнай.

Корпус быў выраблены з пластыка і можа быць цалкам зняты з шасі. Бакавыя панэлі і дзверы вырабляліся з XENOY тэрмапластыка вытворчасці General Electric. Капот, багажнік і дах былі зроблены са шклапластыкавых камплектуючых Seger + Hoffman AG. Аўтамабіль быў афарбаваны спецыяльным эластычным лакам, распрацаваным сумесна AKZO Coatings і BMW Technik GmbH.

Падчас запуску продаж Z1 BMW прапанаваў уладальнікам набыць дадатковы набор кузаўных панэляў і час ад часу мяняць колер аўтамабіля. Аўтамабіль мог рухацца зусім без кузаўных панэляў, які і Pontiac Fiero. BMW адзначылі, што кузаў можа быць цалкам зменены за 40 хвілін, але ўладальнікі Z1 паведамлялі, што гэта вельмі аптымістычная ацэнка.

Увесь аўтамабіль быў распрацаваны з улікам аэрадынамікі. У прыватнасці, усё днішча цалкам плоскае, а глушыцель і задні бампер былі распрацаваны ў якасці інтэгральных аэрадынамічных кампанентаў для памяншэння турбулентнасці і задняга ўздыму. Пярэдні бампер, як паведамляецца, стварае зону высокага ціску перад пярэднімі коламі, што павялічвае цягу пярэдніх колаў. Z1 мае каэфіцыент аэрадынамічнага супраціўлення 0.36 Cd уверсе і 0,43 Cd унізе.

Дзверы

Дзверы з’язджаюць вертыкальна ўніз у корпус аўтамабіля, а не адчыняюцца ўбок або ўверх. Першым аўтамабілем з хаваючыміся дзвярыма быў Kaiser Darrin; яны слізгалі наперад у пярэднія крылы. Натхненне на такую думку прыйшло з больш традыцыйных родстараў, якія часта аснашчаюцца здымнымі металічнымі або тканіннымі дзвярыма. Так як здымныя дзверы не ўпісваліся ў канцэпцыю распрацоўваючагася БМВ, замест іх былі ўсталяваныя высоўныя дзверы.

Кузаў з яго высокімі парогамі, прапануе супрацьаварыйную ахову, нягледзячы на тып дзвярэй, таму аўтамабіль можа быць законна і бяспечна ездзіць нават з апушчанымі ўніз дзвярыма, але гэта незаконна ў ЗША

Вокнамі можна кіраваць незалежна ад дзвярэй, тым не менш, яны засоўваюцца аўтаматычна, калі дзверы апускаюцца. І вокны і дзверы прыводзяцца ў дзеянне ад электрарухавікоў праз зубчастыя гумовыя рамяні, але могуць рухацца і ўручную ў экстранай сітуацыі.

Трансмісія

І рухавік (БМВ M20B25) і пяціступеньчатая механічная каробка перадач (Getrag 260/5) былі атрыманы ад спартыўнага Е30 мадэлі 325i. 2.5-літровы (2494 см3) 12-клапанны SOHC радны шасціцыліндравы рухавік размешчаны з нахілам 20 градусаў направа, каб кампенсаваць нізкую лінію даха. Рухавік выдае 168 к.с. пры 5800 аб/хв. і 222 Нм круцільнага моманту

Падвеска

Для Z1 была спецыяльна распрацавана задняя падвеска, якую назвалі Z воссю. Таксама ён быў адным з першых BMW з усталяванай шматрычагавай канструкцыяй. У 1990-я гады Z вось была выкарыстана ў розных аўтамабілях групы BMW, у тым ліку Е36 3 серыі і R40 Rover 75.

На Z1 усталёўваліся колы дыяметрам 15 цаляў і шырынёй 7 цаляў спераду і ззаду, з 205/55VR-15 шынамі

Вытворчасць

BMW выпусціла ўсяго 8000 штук Z1. Большасць з іх (6443) былі прададзеныя BMW на родным нямецкім рынку. Італія, краіна, якая ў выніку атрымала другую па велічыні колькасць Z1, усяго атрымала менш за 7% ад агульнага аб'ёму прададзеных на нямецкім рынку аўтамабіляў. Як паведамлялася, BMW быў не ў стане зрабіць больш за 10-20 Z1 машын у дзень. Ні адной машыны афіцыйна не было прададзена ў Паўночнай Амерыцы, але былі прыклады самастойна імпартаваных аўтамабіляў.

Ёсць інфармацыя, што BMW сабраў 12 экзэмпляраў Z1 на працягу 1986 і 1987 гадоў, такім чынам давёўшы іх агульную колькасць да 8012 машын. Тым не менш, большасць крыніц сыходзіцца на 8000 штуках.

Больш за палову ўсіх Z1 аўтамабіляў (у прыватнасці, 4091) былі зроблены ў варыянце 1990 мадэльнага года. Семдзесят восем Z1 былі выкарыстаны ў якасці тэставых аўтамабіляў, але большасць з іх былі пазней прададзеныя без гарантыі, і, як мяркуецца, па больш нізкай цане.

Z1 быў даступны ў шасці колерах кузава і чатырох колерах інтэр’еру. Большасць (6177 экзэмпляраў) былі чырвоныя, чорныя або зялёныя з цёмна-шэрым інтэр’ерам. Светла-жоўты экстэр’ер (ням.: fun-gelb або англ.: fun yellow; зроблена 133 штукі) або чырвоны інтэр’ер (38 штук) з’яўляюцца самымі рэдкімі варыянтамі колеру Z1. Колеры сіні басейн (англ.: swimming pool blue) і такі аранжавы (англ.: oh-so-orange) былі зарэзервіраваны для аўтамабіляў дызайнераў, Беза і Лагаая.

Як паведамляецца, дзесьці 1101 аўтамабіль Z1 быў прададзены без папярэднеўстаноўленых на заводзе радыё. У гэтых аўтамабілях спецыялісты BMWS AG пасля ўсталёўвалі радыёпрыёмнікі Sony.

Ніводны з Z1 не быў прададзены з кандыцыянерам. Прыборная панэль была вельмі маленькай і не хапала месца для інсталяцыі адначасова цепла- і ахаладжальных прыбораў. Некаторыя Z1 былі дааснашчаны кандыцыянерам ад BMW E30, але, як паведамляецца, у іх былі зняты абагравальныя печкі. 

У мадэлях Z1, якія экспартыраваліся ў Францыю, фары мелі жоўты колер.

Цана

Новыя аўтамабілі Z1 прадаваліся ад 83 000 да 89 000 ДМ або ад €42 000 да €45 500. Па стану на 2001 год, патрыманы аўтамабіль BMW Z1 прадаваўся ад 125 000 да 250 000 французскіх франкаў (ад €19 000 да €28 000) у Францыі, ў тым ліку 19.6% ПДВ. У 2004 годзе за адзін экзэмпляр было выручана крыху больш за £20 000 на аўкцыёне Бонэма. У 2006 годзе Z1 можна было набыць у Францыі па цане ад €25 000 да €30 000 для аўтамабіляў у ідэальным стане з невялікім прабегам. У 2016 годзе цана на Z1 складае ад €34 950.

Атрыбутыка і іншая інфармацыя

Minichamps, Schabak, Revell і Herpa зрабілі металічныя і пластыкавыя мадэлі Z1. Акрамя таго, ў Францыі былі выпушчаныя 16 000 тэлефонных карт (10 000 у лютым 1992 года і 6 000 у лістападзе 1997 года) з фатаграфіямі Z1.

BMW Z1 таксама прымаў удзел у фільме Джэкі Чана Даспехі Бога 2: аперацыя «Кондар».

BMW Z1 быў паказаны ў эпізодзе серыяла Аўтадылеры ў 2014 годзе. Аўтары купілі машыну з нестандартным жоўтым колерам і вырашылі перафарбаваць здымныя панэлі назад у чырвоны. Эд Чайна агучыў, што BMW пры продажы прапанаваў пакупнікам дадатковыя кузаўныя панэлі, як аксэсуар, і што панэлі (г.зн., і колер аўтамабіля) могуць быць зменены на працягу 40 хвілін. На жаль, ім спатрэбілася шэсць гадзін, каб зняць усе панэлі кузава з аўтамабіля.

Зноскі

Спасылкі