DirectX (ад англ.: direct — прамы, непасрэдны) — гэта набор API, распрацаваных для рашэння задач, звязаных з праграмаваннем пад Microsoft Windows. Найбольш шырока выкарыстоўваецца пры напісанні камп’ютарных гульняў. Пакет сродкаў распрацоўкі DirectX пад Microsoft Windows бясплатна даступны на сайце Microsoft. Часта абноўленыя версіі DirectX пастаўляюцца разам з гульнявымі дадаткамі.
DirectX API
Практычна ўсе часткі DirectX API уяўляюць сабой наборы COM-сумяшчальных аб’ектаў.
У цэлым, DirectX падраздзяляецца на:
- DirectX Graphics, набор інтэрфейсаў, якія раней (да версіі 8.0) дзяліліся на:
- DirectDraw : інтэрфейс вываду растравай графікі. (Яго распрацоўка даўно спынена)
- Direct3D (D3D): інтэрфейс вываду трохмерных прымітываў.
- DirectInput: інтэрфейс, які выкарыстоўваецца для апрацоўкі даных, якія паступаюць з клавіятуры, мышы, джойсціка і інш. гульнявых кантролераў.
- DirectPlay: інтэрфейс сеткавай камунікацыі гульняў.
- DirectSound: інтэрфейс нізкаўзроўневай працы з гукам (фармату Wave)
- DirectMusic: інтэрфейс прайгравання музыкі ў фарматах Microsoft.
- DirectShow: інтэрфейс, які выкарыстоўваецца для ўводу/вываду аўдыё і/або відэа даных.
- DirectX Instruments — тэхналогія, якая дазваляе на аснове мультымедыйнага API DirectX ствараць і выкарыстоўваць праграмныя сінтэзатары. У адрозненне ад DX-убудоў, такія праграмы могуць цалкам кіравацца па MIDI і служаць галоўным чынам не для апрацоўкі, а для сінтэзу гуку. Тэхналогія DXi была папулярная ў 2001—2004 гг., асабліва ў праграмных прадуктах Cakewalk, але з часам прайграла «вайну фарматаў» тэхналогіі VST ад Steinberg.
- DirectSetup: частка, адказная за ўсталяванне DirectX.
- DirectX Media Objects: рэалізуе функцыянальную падтрымку паточных аб’ектаў (напрыклад, кадзіроўшчыкі/дэкадзіроўшчыкі)
- Direct2D : інтэрфейс вываду двухмернай графікі
Гл. таксама
Спасылкі