Essa

Essa
Жанр Этна-авангард
Гады 2006 - па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень Беларуская
Склад

Essa — гурт крыўскага рытуальнага фальклору з Мінска. Створаны ў 2006 годзе Тодарам Кашкурэвічам.

Назва гурта паходзіць ад ракі Эса, якая цячэ на поўначы Беларусі, што з’яўляецца сакральным цэнтрам балцкай зямлі Крывіі. Творчасць гурта ёсць імкненне да традыцыйнай манеры спеву і грання, якое, аднак, больш імправізацыя, чым дакладнае капіраванне аўтэнтычных узораў. Такім чынам музыкі перадаюць сваё разуменне сакральнай музычнай традыцыі этнасу. Essa прэзентуе музычную традыцыю аднаго этнакультурнага рэгіёна — паўночнай Беларусі (Крыўя, Нальшчаны) і ўсходняй Літвы (Аўкштайція, Дзукія). Асноўны аўтэнтычны рэпертуар гурта грунтуецца на спевах адной вёскі — Велеўшчына Лепельскага раёна, якая знаходзіцца на беразе ракі Эса.

Вось як бачаць сэнс сваёй творчасці самі музыкі: "Мы — вернікі старой, дзядоўскай веры. Мы вызнаем пракаветную тутэйшую традыцыю, што засталася спадчынай ад продкаў. Вера, вернасць — не з’яўляецца прамінулымі слядамі ў гісторыі, дух зямлі, дух народу будзе жыць датуль, дакуль будзе гучаць гэтая музыка. Essa — гэта наша рэлігія!"

Essa з’яўляецца «жывым» гуртам. Першы выступ адбыўся на прэзентацыі слоўніка «Беларуская міфалогія». 15 красавіка 2004 года гурт браў удзел у першым Zlocie Dudziarzy Europy (2004, Познань, Польшча), міжнародных музычных фэстах Regioo (2006, Тарту, Эстонія), MJ (2008, Зарасай, Літва) і інш. Essa з’яўляецца пастаянным удзельнікам міжнароднага фестывалю этнічнай і неафолкавай музыкі Crivia Aeterna. Гурт актыўна выступае ў Літве, Эстоніі. Выступ гурта таксама можна было пабачыць 24 студзеня 2009 года на прэзентацыі другога нумара альманаху DRUVIS, які выдаецца Цэнтрам этнакасмалогіі КРЫЎЯ ў мінскім Палацы мастацтва. Таксама Тодар Кашкурэвіч з’яўляецца лідарам і адным з заснавальнікаў Цэнтра этнакасмалогіі КРЫЎЯ.

У 2016 годзе выдадзены дэбютны альбом «Niamiha». У запісе ўдзельнічаў саксафаніст з Вільні Петрас Вішняўскас.

Дыскаграфія

Склад гурта

Былыя ўдзельнікі

Зноскі

Спасылкі