Europeana

Europeana
Выява лагатыпа
URL www.europeana.eu
Камерцыйны не
Тып сайта электронная бібліятэка
Рэгістрацыя не
Размяшчэнне сервера Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
Уладальнік Еўрапейская камісія
Пачатак працы 20 лістапада 2008
Бягучы статус адкрытае тэсціраванне
Рэйтынг Alexa 63 762
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Europeana — еўрапейская лічбавая бібліятэка, мэта якой — забяспечыць доступ да адсканаваных старонак кніг, якія адлюстроўваюць розныя аспекты еўрапейскай культуры. Праект афіцыйна стартаваў 20 лістапада 2008 года. На момант старту праекта было аблічбавана 2 мільёна розных аб’ектаў культурнай спадчыны Еўропы. Да 2010 года, па запэўненнях распрацоўнікаў, гэта лічба павінна была дасягнуць 6—10 мільёнаў, да 2015 — 15 мільёнаў. Цяпер даступная інфармацыя на французскай, нямецкай і англійскай мовах. У далейшым мяркуецца прадставіць крыніцы на ўсіх еўрапейскіх мовах. Па стане на 2008 год, найбольшы ўнёсак у стварэнне бібліятэкі ўнесла Францыя (50 % — аблічбаваных дадзеных), 10 % — Вялікабрытанія, 1,4 % — Іспанія, 1 % — Германія..

З-за вялікай колькасці наведвальнікаў (10 мільёнаў у гадзіну) сайт стаў недаступны ў першы ж дзень і зачыніўся да сярэдзіны снежня 2008 года.

Зноскі

Гл. таксама

Спасылкі